Перайсьці да зьместу

Шэньсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шэньсі
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус правінцыя КНР[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сіянь
Кіраўнік Zhao Gang[d]
Насельніцтва
Плошча
  • 205 800 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+8
Код ISO 3166-2 CN-SN
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Шэньсі́ (па-кітайску: 陕西, піньінь:Shǎnxī) — правінцыя ў цэнтральным Кітаі, у басэйне сярэдняга цячэньня ракі Хуанхэ. Сталіца і самы буйны горад — Сіянь. Самая вялікая правінцыя Кітаю паводле колькасьці насельніцтва, паводле перапісу 2020 году ў Шэньсі пражывала 39,529 млн чалавек[2].

Плошча 205 тыс. км². Паўночная частка правінцыі ў межах Лёсавага плято, на поўдні хрыбет Цыньлін, у цэнтры раўніна ракі Вэйхэ.

Клімат умераны мусонны, на поўдні субтрапічны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад −8 °C на поўначы да 4 °C на поўдні, ліпеня адпаведна 23 і 27 °C. Ападкаў ад 300 мм на паўночным захадзе да 1000 мм на паўднёвым усходзе.

Галоўныя рэкі: Хуанхэ (з прытокам Вэйхэ) і Ханьшуй (прыток ракі Янцзы).

Расьліннасьць на плято стэпавая і паўпустынная, у гарах — лясы.

Шэньсі — старажытны земляробчы рэгіён Кітаю. Вырошчваюць пшаніцу, рыс, проса, бавоўну, алейныя культуры. Гадуюць авечак, коз, буйную рагатую жывёлу, аслоў.

Прамысловасьць: чорная мэталюргія, машынабудаваньне (станкі, прылады, трактары, аўтамашыны), нафтаперапрацоўчая, хімічная, фармацэўтычная, папяровая, тэкстыльная, керамічная.

Вядзецца здабыча каменнага вугалю, нафты, жалезнай руды.

Асноўныя прамысловыя цэнтры — Сіянь, Баацзі, Яньань.

Суднаходства па рэках Хуанхэ і Ханьшуй.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Правінцыя Шэньсі дзеліцца на 11 гарадзкіх акругаў і адзін горад субправінцыйнага значэньня.

Тэракотавая армія

У раёне Ліньтун гораду Сіань пры маўзалеі Цынь Шыхуандзі месьціцца Тэракотавая армія — аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЕСКО,

  1. ^ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 (кіт.)北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
  2. ^ Communiqué of the Seventh National Population Census (No. 3). National Bureau of Statistics of China. Архіўная копія ад 2021-05-11 г.
  • Шэньсі // БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 31.

Шэньсісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]