Шашэйны роварны спорт
Шашэйны вэляспорт — адна з дысцыплінаў роварнага спорту, гонкі па дарогах зь цьвёрдым пакрыцьцём на шашэйных роварах. Алімпійская дысцыпліна з 1896 году.
Шашэйны роварны спорт адносіцца да летніх відаў спорту, сэзон стартуе раньняй вясной і заканчваецца ўвосень. Найболей прэстыжныя спаборніцтвы праходзяць у пэрыяд з сакавіка па кастрычнік.
Гісторыя шашэйнага вэляспорту пачалася ў 1868 годзе,[1] а першая буйная вэлягонка, «бабуля ўсіх аднадзёнак» — Льеж — Бастонь — Льеж, праводзіцца пачынаючы з 1892. Большасьць самых вядомых і прэстыжных у наш час гонак зьявілася ў канцы 19 — пачатку 20 стагодзьдзяў.
Зьяўляецца найбольш папулярнай і разьвітай у камэрцыйным пляне дысцыплінай вэляспорту. Асабліва папулярны ў Эўропе, дзе праходзяць найважнейшыя шашэйныя вэлягонкі: легендарныя клясычныя аднадзёнкі й гранд туры.
Спаборніцтвы падзяляюцца на групавыя гонкі й гонкі з паасобным стартам. Па клясыфікацыі UCI вэлягонкі падзяляюцца на розныя катэгорыі, якія маюць лікавыя пазначэньні. З 2009 году гонкі вышэйшай катэгорыі, падведамныя UCI, уваходзяць у Пратур, а гонкі, якія належаць арганізатарам гранд тураў, складаюць сэрыю Манумэнтаў роварнага спорту. Па выніках выступаў на ўсіх спаборніцтвах раварысты атрымліваюць балы ў Рэйтынг UCI.
Крыніцы й заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ On Your Bicycle, James McGurn, John Murray 1987