Перайсьці да зьместу

Чыжы (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чыжы
польск. Czyże
Чыжы
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чыжы
Вышыня: 158 м н. у. м.
Насельніцтва: 405 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 17-207
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′0″ пн. ш. 23°25′17″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 23.42139° у. д. / 52.78333; 23.42139Каардынаты: 52°47′0″ пн. ш. 23°25′17″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 23.42139° у. д. / 52.78333; 23.42139
Чыжы на мапе Польшчы
Чыжы
Чыжы
Чыжы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Чыжы

Чыжы́ (па-польску: Czyże, па-падляску: Čyžê) — вёска ў Польшчы. Сядзіба гміны Чыжы Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва.

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы.

Вёска праўдападобна ўзьнікла ў XVI стагодзьдзі, першыя пісьмовыя зьвесткі пра Чыжы паходзяць з 1529 г. Спачатку Чыжы належалі Бельскаму каралеўскаму лясьніцтву, у вёсцы жылі стральцы, задачай якіх была ахова Бельскае й Белавескае пушчаў. Чыжоўскія стральцы — вольныя людзі — былі абавязаныя пастаўляць на войны па 20 стральцоў (у дапамогу артылерыйскім войскам). Апошнія зьвесткі пра чыжоўскіх стральцоў датуюцца 1792 годам. У вёсцы пражывалі таксама асочнікі.

Першая праваслаўная царква знаходзілася ў Чыжах ужо ў XVI стагодзьдзі. У 1984 годзе адбыўся пажар драўлянае царквы ўніяцкіх часоў, сёньняшняя царква была пабудаваная ў 1984—1993 гадах.

У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыжы (Падляскае ваяводзтва)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў