Хасэ Артэга-і-Гасэт
Хасэ Артэга-і-Гасэт | |
па-гішпанску: José Ortega y Gasset | |
Імя пры нараджэньні | па-гішпанску: José Ortega y Gasset |
---|---|
Дата нараджэньня | 9 траўня 1883[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 кастрычніка 1955[1][2][3][…] (72 гады) |
Месца сьмерці | |
Кірунак | навэсэнтызм[d] |
Вучні | Antonio Rodríguez Huéscar[d] |
Хасэ́ Артэ́ґа-й-Ґасэ́т (па-гішпанску: José Ortega y Gasset; 9 траўня 1883, Мадрыд — 18 кастрычніка 1955, тамсама) — гішпанскі філёзаф. Лічыцца галоўным стваральнікам пэрспэктывізму (філязофскай дактрыны, якая аналізуе тое, як людзі па-рознаму ўспрымаюць розныя рэчы).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў зь сям’і галоўнага рэдактара газэты «El Imparcial» («Бесстароньні»), журналіста й пісьменьніка Хасэ Артэгі Мунільі. Навучаючыся ў каледжы айцоў-езуітаў «Мірафлорэс дэль Пала» ў горадзе Малага, ён бездакорна авалодаў лацінай і старагрэцкай мовай. У 1904 г. Хасэ Артэга-і-Гасэт закончыў Мадрыдзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт Камплютэнсэ, абараніўшы доктарскую дысэртацыю «El Milenario» («Тысячагодзьдзе»). Пасьля гэтага сем гадоў правёў ва ўнівэрсытэтах Нмеччыны, аддаючы перавагу Марбурскаму ўнівэрсытэту, дзе ў той час выкладаў Герман Коэн.
Вярнуўшыся ў Гішпанію, Артэга-і-Гасэт атрымаў прызначэньне ў сваю alma mater, дзе выкладаў да 1936 г., калі ў Гішпаніі пачалася грамадзянская вайна.
У 1923 г. ён заснаваў пэрыёдык «Revista de Occidente» («Заходні часопіс»), які паслужыў справе «выраўноўваньня Пірэнэяў» — эўрапеізацыі Гішпаніі, ізаляванай ад тагачаснага культурнага працэсу. Як перакананы рэспубліканец Артэга-і-Гасэт выступаў у якасьці лідэра інтэлектуальнай апазыцыі падчас дыктатуры Прыма дэ Рывэры (1923—1930 гг.), адыграў істотную ролю ў зрынаньні караля Альфонса XIII, быў адным з заснавальнікаў «Рэспубліканскай асацыяцыі Інтэлігенцыя» (1931) і абіраўся цывільным губэрнатарам Мадрыду. Таму пасьля пачатку грамадзянскай вайны яму давялося пакінуць краіну. У цэлым крытычна настроены да рэжыму гішпанскага дыктатара Франсіска Франка, ён, аднак, з часам усё больш актыўна крытыкаваў і палітычную плятформу даўнейшых рэспубліканцаў.
Вярнуўшыся ў Мадрыд у 1948 г., Хасэ Артэга-і-Гасэт разам з Хуліянам Марыясам стварыў Гуманітарны інстытут, дзе таксама выкладаў да пачатку 1950-х гг.
Беларускі пераклад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Штудыі пра любоў і каханьне / Пераклад Л. Баршчэўскага. Менск: Энцыкляпэдыкс, 2024.
Найважнейшыя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Разважаньні пра Дон Кіхота» (1914).
- «Псыхалягічныя даследаваньні» (1914—1915, апубл. у 1982)
- «El Espectador» (збор эсэ і артыкулаў, тт. I—VIII, 1916—1934).
- «Тэма нашага часу» (1921—1923).
- «Бесхрыбетная Гішпанія» (1921).
- «Атлянтыды» (1924).
- «Дэгуманізацыя мастацтва» (1929).
- «Што такое філязофія?» (1929; апубл. у 1957).
- «Кант» (1929—1931).
- «Што такое пазнаньне?» (1929—1931, апубл. у 1984)
- «Бунт масаў» (1930).
- «Лекцыі пра мэтафізіку» (1932—1933, апубл. у 1966)
- «Viva la República!» (1933).
- «Эцюды пра любоў і каханьне» (нямецк. выд. 1933; ісп. выд. 1941; бел. пераклад 2024)
- «Стан навукі й гістарычнага розуму» (1934—1935).
- «Разважаньні пра тэхніку» (1939).
- «Гісторыя як сыстэма» (1941).
- «Пра гістарычную рацыю» (1944).
- «Ідэя Ляйбніца аб прынцыпе і эвалюцыі дэдуктыўнай тэорыі» (1947).
- «Чалавек і народ» (1949—1950, апубл. у 1956).
- «Гоя» (апубл. у 1958).
- «Вэляскес» (апубл. у 1959).
- «Арыген і эпілёг да філязофіі» (апубл. у 1960).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Jose Ortega y Gasset // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б José Ortega y Gasset // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=1-1&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%2883040%29.NDIP.
- ^ ZKM Center for Art and Media Karlsruhe — 1997.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фундацыя імя Артэґа-й-Ґасэта. (анг.)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|