Халва
Халва | |
Тып | дэсэрт |
---|---|
Нацыянальная страва | Блізкі Ўсход, Цэнтральная Азія, Паўднёвая Азія, Усходняя Эўропа, Каўказ, Паўночная Афрыка, Афрыканскі Рог |
Распаўсюджаныя складнікі | манныя крупы[d][1], кукурузны крухмал[d], насеньне сланечніку[d][2], алей[1], цукар, мука[1] і кунжутавае насеньне[d] |
Энэргетычная каштоўнасьць (у 100 г) | 469 ккал (1964 кДж) |
Харчовая каштоўнасьць (у 100 г) | |
Глікемічны індэкс | 70 (высокі ГІ) |
Халва́ (па-арабску: حَلاوة) — салодкі дэсэрт краінаў Блізкага Ўсходу і ваколіцаў, які вырабляецца з цукру, смажаных гарэхаў ці насеньня і ўзьбітага ўсьпененага рэчыва карамэльнае масы, то бок вараны цукровы сыроп з патакай[3][4][5]. Назва выкарыстоўваецца дзеля абазначэньня велізарнай разнастайнасьці кандытарскіх вырабаў, прычым найбольш распаўсюджаны геаграфічны гатунак на аснове падсмажаных манных крупаў[3]. Халва таксама папулярная ў Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, на Балканах, на Каўказе, Усходняй Эўропе, на Мальце, у Паўночнай Афрыцы і на Афрыканскім Рагу. Халву можна ўтрымліваць пры пакаёвай тэмпэратуры ў ня летнія месяцы зь невялікай рызыкай псаваньня[6]. У залежнасьці ад віду алейнага насеньня адрозьніваюць арахісавую, гарэхавую, соевую, кедравую, сланечнікавую, тахіні, то бок кунжутавую і камбінаваную халву. За звыйчай у халву дадаюць разнастайныя араматызатары, як то ванілін, разынкі, здробненыя гарэхі і г. д. Мае даволі высокую калярыйнасьць, якая складае 469 ккал на 100 грам прадукту.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://foodmuseum.cs.ucy.ac.cy/web/guest/trofima/civitem/1672#_bs_civitems_tabcyprus.tab1
- ^ https://халва.su
- ^ а б Davidson, Alan (1999). «The Oxford Companion to Food». Oxford: Oxford University press. — С. 378. — ISBN 0-19-211579-0.
- ^ Sharar, Abdul Halim (1994). «Lucknow: the last phase of an oriental culture». Oxford University Press. — С. 165. — ISBN 9780195633757.
- ^ «A Longtime Brooklyn Company That's Known for Its Sesame Sweet». The New York Times.
- ^ «How to Make Halva at Home». Chabad.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Халва на Еда.ру