Перайсьці да зьместу

Фэнэрбахчэ Стамбул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэнэрбахчэ
Заснаваны 1907
Горад Стамбул, Турэччына
Стадыён Шукру Сараджоглу
Умяшчальнасьць: 50 509
Прэзыдэнт Ілдырым Алі Коч[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fenerbahce.org

«Фэнэрбахчэ» (па-турэцку: Fenerbahçe Spor Kulübü) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбул. Акрамя футбольнага клюбу ў спартовае аб’яднаньне «Фэнэрбахчэ» ўваходзяць валейбольны й баскетбольны клюбы, сэкцыі лёгкай атлетыкі, боксу, веславаньня й ветразевага спорту.

Клюб быў заснаваны мясцовымі жыхарамі ў 1907 годзе. На цяперашні момант «Фэнэрбачхэ» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых і папулярных клюбаў Турэччыны. Паводле традыцыйных колераў клюб мае мянушку «жоўтыя канаркі» (турэц. Sarı Kanaryalar), свае хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Шукру Сараджоглу», які месьціцца ў азіяцкай частцы Стамбулу.

«Фэнэрбахчэ» быў заснаваны ў 1907 годзе ў раёне Кадыкёй у Стамбуле мясцовымі жахарамі, як то бэем Зія Сангюленам, Аятулой Бэем і Энвэрам Нэчыпам Аканэрам. Гэтае спартовае таварыства быў створана таемна, каб ня трапіць у непрыемнасьці за строгіх законаў Асманскай імпэрыі. Паводле правілаў султана Абдул Хаміда II, турэцкай моладзі было забаронена ствараць клюбы й гуляць у ангельскую гульню футбол. Зія Сангюлен быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу, Аятула Бэй стаў першым генэральным сакратаром клюбу, а Энвэр Нэчып Аканэр быў прызначаны на пасаду капітана клюбу[1]. Маяк, які месьціўся ла мыса Фэнэрбахчэ аказаў вялікі ўплыў на дызайн першапачатковай эмблемы клюбу, які насіў жоўты й белы колеры нарцысаў, якая расьлі вакол маяка. Такім чынам першая форма ўтрымлівала колеры гэтай расьліны, то бок жоўта-белыя палосы[1]. У далейшым у 1910 годзе лягатып клюбу быў перапрацаваны Зія Сангюленам, які зьмяніў колеры на жоўты й цёмна-сіні, якія й на сёньняшні момант можна пабачыць на выяве эмблемы клюбу.

Дзейнасьць таварыства «Фэнэрбахчэ» знаходзілася на нелегальным становішчы да рэформы 1908 году, калі, паводле новага закону, усе футбольныя клюбы былі афіцыйна зарэгістраваны на законных падставах[1]. «Фэнэрбахчэ» ўступіў у лігу Стамбулу ў 1909 годзе, заняўшы пятае месца ў першы год спаборніцтваў.

«Фенербахчэ» гуляў супраць супрацоўнікаў Каралеўскага ваенна-марскога флёту, які акупаваў Стамбул падчас Турэцкай вайны за незалежнасьць. Некаторыя брытанскія жаўнеры фармавалі свае футбольныя каманды ў Турэччыне, якія мелі асаблівыя назовы, як то «Эсэкс Энжынірз» (анг. Essex Engineers), «Айрыш Гўардс» (анг. Irish Guards), «Грэнадэрз» (анг. Grenadiers) і «Артылеры» (анг. Artillery). Гэтыя каманды гулялі адзін супраць аднаго й супраць мясцовых футбольных клюбаў Стамбулу. «Фэнэрбахчэ» атрымліваў перамогі ў шмат зь якіх гэтых матчаў[2].

Чэмпіён Турэччыны (19):

  • 1959, 1961, 1964, 1965, 1968, 1970, 1974, 1975, 1978, 1983,
  • 1985, 1989, 1996, 2001, 2004, 2005, 2007, 2011, 2014

Уладальнік Кубка Турэччыны (7):

  • 1968, 1974, 1979, 1983, 2012, 2013, 2023

Уладальнік Супэркубка Турэччыны (9):

  • 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990, 2007, 2009, 2014

Уладальнік Балканскага кубка:

  • 1967

Уладальнік Кубка Ататурка (2):

  • 1964, 1998

Уладальнік Кубка прэзыдэнта Турэччыны (6):

  • 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990

Чэмпіён Стамбулу (16):

  • 1912, 1914, 1915, 1921, 1923, 1930, 1933, 1935, 1936, 1937,
  • 1944, 1947, 1948, 1953, 1957, 1959
Актуальны на 21 жніўня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Турэччыны Аб Чаглар Сёюнджу 1996
3 Сьцяг Турэччыны Аб Самэт Акайдын 1994
4 Сьцяг Турэччыны Аб Сэрдар Азіз 1990
5 Сьцяг Турэччыны ПА Ісмаіл Юксэк 1999
6 Сьцяг Ганы Аб Аляксандар Джыкю 1994
7 Сьцяг Турэччыны Аб Фэрдзі Кадыяглу 1999
8 Сьцяг Турэччыны ПА Мэрт Хакан Яндаш 1994
9 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Эдзін Джэка (капітан) 1986
10 Сьцяг Сэрбіі Нап Душан Тадыч 1988
11 Сьцяг Ангельшчыны Нап Раян Кент 1996
13 Сьцяг Бразыліі ПА Фрэд 1993
14 Сьцяг Бразыліі Аб Луан Пэрэс 1994
16 Сьцяг Турэччыны Аб Мэрт Мюлдур 1999
17 Сьцяг Турэччыны Нап Ірфан Кахвэджы 1995
19 Сьцяг Марока Нап Юсэф Эн-Нэсыры 1997
20 Сьцяг Турэччыны Нап Джэнгіз Юндэр 1997
21 Сьцяг Нігерыі Аб Брайт Асаі-Сэм’юэл 1997
22 Сьцяг Турэччыны Аб Левэнт Мэрджан 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Турэччыны Нап Джэнк Тосун 1991
24 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Яйдэн Оостэрвольдэ 2001
26 Сьцяг Славеніі ПА Міха Зайц 1994
28 Сьцяг Турэччыны ПА Бартуг Элмаз 2003
30 Сьцяг Турэччыны Бр Ірфан Джан Эгрыбаят 1998
33 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Радэ Круніч 1993
40 Сьцяг Харватыі Бр Домінік Лівакавіч 1995
50 Сьцяг Бразыліі Аб Радрыгу Бэкан 1996
53 Сьцяг Польшчы ПА Сэбастыян Шыманскі 1999
54 Сьцяг Турэччыны Бр Эртугрул Чэтын 2003
70 Сьцяг Турэччыны Нап Агуз Айдын 2000
90 Сьцяг Турэччыны Бр Фуркан Акюз 2005
97 Сьцяг Францыі Нап Алян Сэн-Максымэн (ар. Аль-Аглі) 1997
99 Сьцяг Турэччыны Нап Эмрэ Мор 1997
Сьцяг Эгіпту Аб Амар Фаед 2003
Сьцяг Турэччыны Аб Ігіт Фідан 2005
Сьцяг Турэччыны Нап Бурак Кападжак 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]