Перайсьці да зьместу

Украінская праўда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Украінская праўда
Слоган Заснаваная Георгіем Гангадзэ ў 2000 годзе
Тып Сеціўная газэта
Даступныя мовы Украінская, ангельская і расейская
Уладальнік Алена Прытула(uk)
Аўтар Георгі Гангадзэ
Пачатак працы 16 красавіка 2000 (24 гады таму)
Камэрцыйны? Так
Рэгістрацыя Ёсьць
Прыбытак Ёсьць
Актуальны стан Дзейны
Рэйтынг Alexa 15 (2014; ва Ўкраіне)
pravda.com.ua

«Украінская праўда» (УП; укр. Українська правда) — сеціўнае выданьне Ўкраіны, заснаванае ў дзень усеўкраінскага канстытуцыйнага рэфэрэндуму(uk) 16 красавіка 2000 году. 16 верасьня[1] начальнік дэпартамэнту вонкавага назіраньня галоўнага кіраўніцтва МУС генэрал-лейтэнант Аляксей Пукач[2] на загад міністра ўнутраных справаў Украіны(uk) Юрыя Краўчанкі[прыбраць шаблён][3] выкраў і 17 верасьня задушыў першага рэдактара выданьня Георгія Гангадзэ[4], які пісаў пра хабарніцтва ва ўрадзе. Новай рэдактаркай стала Алена Прытула. У выніку павышэньня наведвальнасьці ў ходзе Аранжавай рэвалюцыі да 2005 г. вэб-сайт выйшаў на самаакупнасьць за кошт прыбытку ад рэклямы. На 2014 г. сярэдняя штодзённая наведвальнасьць перавышала мільён чытачоў.

  1. ^ У Кіеве можа распачацца справа супраць экс-ахоўніка Кучмы // Радыё «Свабода», 23 чэрвеня 2011 г. Праверана 24 чэрвеня 2014 г.
  2. ^ Юлія Цяльпук. Тайнае робіцца яўным // Белсат, 31 жніўня 2011 г. Праверана 24 чэрвеня 2014 г.
  3. ^ Названы замоўца забойства Гангадзэ // Радыё «Свабода», 14 верасьня 2010 г. Праверана 24 чэрвеня 2014 г.
  4. ^ Газэта «Rzeczpospolita». Забойца Гангадзэ абвінавачвае Кучму // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 30 студзеня 2013 г. Праверана 24 чэрвеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]