Тарызмунд
Выгляд
Тарызмунд | |
кароль вэстготаў[d] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 420 або 419, |
Памёр | 453[1], |
Дынастыя | Балты (дынастыя) |
Бацька | Тэадорых I[d][1] |
Тарызмунд (гоцк. Þaurismoþs, забіту ў 453) — кароль вэстготаў у 451—453 гадох.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, ад імя Тарызмунд утварылася назва двара Турмонт[2] (Браслаўскі павет).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Старэйшы сын вэстгоцкага караля Тэадорыха I. Меў братоў Тэадорыха II і Фрыдэрыха.
Падобна бацьку, перасьледваў палітыку заваёў: аднавіў спробу Тэадорыха заваяваць Арль, але беспасьпяхова. Сярод готаў склалася супраць яго змова, цэнтрам якой сталі яго браты, якія абапіраліся на рымскую партыю. У 453 годзе змоўнікі ўчынілі яго забойства[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Торисмунд (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIIа. — С. 630.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Торисмунд // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1901 Т. XXXIIIa. — С. 630.