Талачын
Талачын лац. Tałačyn | |||||
Колішні манастыр базылянаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1433 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Талачынскі | ||||
Вышыня: | 199 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 9690 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2136 | ||||
Паштовы індэкс: | 211070 | ||||
СААТА: | 2246501000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°24′35″ пн. ш. 29°41′37″ у. д. / 54.40972° пн. ш. 29.69361° у. д.Каардынаты: 54°24′35″ пн. ш. 29°41′37″ у. д. / 54.40972° пн. ш. 29.69361° у. д. | ||||
± Талачын | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://tolochin.vitebsk-region.gov.by/by/ |
Талачы́н — места ў Беларусі, на рацэ Друці. Адміністрацыйны цэнтар Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 9690 чалавек[1]. Знаходзіцца за 124 км на паўднёвы захад ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Ворша. Празь места праходзіць аўтамабільная дарога Менск — Ворша, а таксама дарогі ў кірунках на Круглае, Чашнікі, Сянно.
Талачын — даўняе места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захаваўся комплекс манастыра базылянаў з царквой Покрыва Багародзіцы ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст., а таксама касьцёл Сьвятога Антонія ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе дзьве вэрсіі паходжаньня тапоніму Талачын. Першая зьвязвае назву паселішча з словам талака — 'згуртаваньнем людзей дзеля калектыўнай працы' (напрыклад, будоўля хаты, вал лесу)[2]. Прыхільнікі другой вэрсіі мяркуюць, што тапонім утварыўся ад слова «толочея» — сыноніму кірмаша[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Талачын датуецца 1433 годам, калі ён ужо меў статус места ў Друцкім княстве (у складзе Вялікага Княства Літоўскага) і знаходзіўся ў валоданьні князёў Друцкіх[4]. У сярэдзіне XVI стагодзьдзя Талачын упамінаецца як гандлёвае мястэчка, дзе штогод праводзілася 3 кірмашы. У гэты час ён належаў Друцкім-Талачынскім. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Талачын увайшоў у Аршанскі павет Віцебскага ваяводзтва. У канцы XVI стагодзьдзя[4] маёнтак перайшоў у валоданьне Сапегаў, пазьней — Сангушкаў.
У 1604 годзе Леў Сапега збудаваў у Талачыне касьцёл, школу і шпіталь для хворых. На 1621 год у мястэчку было 314 будынкаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Талачын спалілі маскоўскія захопнікі; колькасьць будынкаў скарацілася да 142[4].
У 1769 годзе князі Сангушкі фундавалі ў Талачыне базылянскі манастыр. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) усходняя частка мястэчка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі (атрымала назву Стары Талачын), тым часам заходняя частка, што разьмяшчалася за Друцьцю, пачала называцца Новым ці Зарэчным Талачыном. У 1772—1793 гадах мястэчка было пагранічным пунктам з мытняй. 15 лютага 1782 году ў царскім указе Талачын значыцца як места, аднак ва ўказе ад 9 лютага 1783 году — як мястэчка. У 1779 годзе пры базылянскім манастыры пачалі працаваць школа і шпіталь.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Новы Талачын таксама апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Стары Талачын лічыўся цэнтрам Стараталачынскай воласьці, якая ўвайшла ў Копыскі павет; Новы Талачын быў цэнтрам Зарэчнаталачынскай воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні.
У вайну 1812 году ў Талачыне згарэлі 2 касьцёлы, паштовы двор, 30 крамаў, 56 двароў. У ліпені і лістападзе ў мястэчку спыняўся Напалеон, на загад якога тут спалілі сьцягі «Вялікай арміі».
На 1847 год у Талачыне рэгулярна праводзілася 3 кірмашы — Мікалаеўскі (9 траўня), Ільлінскі (20 ліпеня), Усьпенскі (8 верасьня). З 1859 году каля мястэчка працавала гута. У 1860-я гады беларускіх сялянаў вёскі Загарадзьдзя каля Талачына, што актыўна бралі ўдзел у нацыянальна-вызвольным руху, расейскія ўлады вывезьлі за межы Беларусі. Саму ж вёску засялілі 15 сялянскімі сем’ямі з цэнтральнай Расеі (Разанская губэрня)[5].
У 1861 годзе Стары Талачын увайшоў у Аршанскі павет. У 1863 годзе тут адкрылася расейская народная вучэльня. У 1869 годзе ў Зарэчным Талачыне таксама адкрылася вучэльня, у 1881 годзе — пачаў працаваць крухмальны завод. У пачатку XХ стагодзьдзя ў Талачыне быў 391 будынак, дзеялі царква і касьцёл, працавалі 2 народныя вучэльні, школа, крухмальны завод, 2 гарбарні, цагельня, бровар, гута і вадзяны млын. Мясцовае насельніцтва гандлявала збожжам і лесам.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Талачын занялі войскі Нямецкай імпэрыі[6].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Талачын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Талачын вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну Аршанскай акругі. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, у Віцебскай вобласьці. На 1939 год у Талачыне працаваў ільнозавод, а таксама шпалапільны, гарбарны заводы, былі іншыя прадпрыемствы, у тым ліку ткацкая фабрыка. У Другую сусьветную вайну з 8 ліпеня 1941 году да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
22 ліпеня 1955 году Талачын атрымаў статус места. 28 лютага 2011 году афіцыйна зацьвердзілі мескі сьцяг[7].
-
Сядзіба, 1918 г.
-
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага, 1913 г.
-
Аршанская вуліца, 1941 г.
-
Царква і манастыр базылянаў, 1941 г.
-
Царква і манастыр базылянаў, 1941 г.
-
Царква і манастыр базылянаў
-
Царква да надбудовы бляшаных купалоў-цыбулінаў
-
Царква і касьцёл
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 543 чал., у тым ліку 290 праваслаўных і 253 юдэі ў Новым Талачыне; 3581 чал., у тым ліку 432 праваслаўныя, 30 каталікоў і 1119 юдэяў у Старым Талачыне[8]; 1897 год — 2614 чал.
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 3748 чал.; 1917 год — 2181 чал.; 1939 год — 6100 чал., у тым ліку 1292 жыды[9]; 1991 год — 10,2 тыс. чал.; 2000 год — 10,6 тыс. чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 10,6 тыс. чал.[11], 2003 год — 10,4 тыс. чал.; 2006 год — 10,3 тыс. чал.; 2009 год — 10 155 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 9761 чал.[13]; 2017 год — 9744 чал.[14]; 2018 год — 9690 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Талачыне працуюць 3 сярэднія, 1 пачатковая школы.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць 4 бібліятэкі, дом культуры, пры якім — народная самадзейная кінастудыя «Летапіс». У 2001 годзе адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй.
Мас-мэдыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У месьце выдаецца раённая газэта «Наша Талачыншчына» (да 2001 году мела назву «Сцяг Ільіча»). Наклад — больш за 5000 асобнікаў.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэнтар Талачына склаўся яшчэ ў XVI—XVІI стагодзьдзях. Яго плянавальная структура сфармавалася ў XVІІI—XIХ стагодзьдзях. Паводле генэральных плянаў, распрацаваных у 1968 і 1977 гадах, утвораны мікрараён. У цэнтры места 2—4-павярховыя будынкі.
Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
40 год Кастрычніка плошча | Рынак пляц |
Валадарскага вуліца | Віцебская вуліца |
Дзяржынскага вуліца | Лукомская вуліца |
Леніна вуліца | Аршанская вуліца[15] |
Пушкіна вуліца | Мікольская вуліца |
Энгельса вуліца | Віленская вуліца[16] Зарачанская вуліца[15] |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы тэкстыльнай, першаснай апрацоўкі лёну, харчовай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Талачыны |
---|
|
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз Талачын праходзяць аўтамабільныя дарогі Р19 (Талачын — Крупкі), Р25 (Віцебск — Талачын) і Р26 (Талачын — Круглае — Нежкава). За 5 км ад места праходзіць аўтамагістраль М1E30.
Ёсьць рэгулярнае аўтобуснае злучэньне зь Менскам, Віцебскам і Воршай.
Чыгуначная станцыя Талачын на лініі Масква — Менск. Пасажырскія і хуткія цягнікі на Менск, Воршу, Маскву, прымескае злучэньне з Воршай і Менскам.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працуе Талачынскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[17].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (XIX ст.)
- Могілкі юдэйскія
- Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў (1793; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Маскоўскага патрыярхату)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сынагога
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Пакроўская царква з боку касьцёла
-
Касьцёл з боку царквы
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валер Анісенка (нар. 1944) — актор, рэжысэр, заслужаны дзяяч мастацтва Беларусі
- Лявон Баразна (1929—1972) — беларускі мастак і фальклярыст
- Уладзімер Гарбачоў (нар. 1926) — навуковец-мэдык
- Аркадзь Жураўскі (1924—2009) — беларускі мовазнавец
- Міхаіл Савіцкі (1922—2010) — народны мастак Беларусі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 375.
- ^ Чарвінскі М. Талачын, Радыё Свабода, 2 сьнежня 2002 г.
- ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 655.
- ^ Гісторыя Талачынскага раёна: Дарэвалюцыйны перыяд, Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86 (рас.)
- ^ Krzywicki J. Tołoczyn // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 367.
- ^ Distribution of the Jewish population of the USSR 1939 / Edit Mordechai Altshuler. — Jerusalem, 1993. P. 39.
- ^ Дулеба Г. Хаўратовіч І. Талачын // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 495.
- ^ Дулеба Г., Хаўратовіч І. Талачын // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 398.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Шнейдер А. Шесть столетий вместе // «Наша Талачыншчына», 6 траўня 2006
- ^ Хмелюк М. Улица Пушкина: история вокруг нас // «Наша Талачыншчына», 23 кастрычніка 2015
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Талачынскага р-на. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 654 с. [12] л. іл.: іл. ISBN 5-85700-007-6.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892.
- Шнейдер А. Толочин: историко-экономический очерк. — Минск, 1983. — 62 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Талачын, Radzima.org
- Талачын на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- Талачын — парафія святога Антонія Падуанскага на Catholic.by
|