Перайсьці да зьместу

Сяргей Законьнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Законьнікаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 верасьня 1946 (78 гадоў)
в. Слабада, Бешанковіцкі раён
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт, журналіст, пісьменьнік, публіцыст
Гады творчасьці 1963 — дасюль
Жанр лірыка
Мова беларуская мова[1], расейская мова[1], украінская мова[1], грузінская мова[1] і летувіская мова[1]
Дэбют газэта «Віцебскі рабочы» (1963)
Прэміі Літаратурная прэмія СП Беларусі імя А. Куляшова (1982)
Дзяржаўная Прэмія Беларусі (1991)
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Узнагароды

Сярге́й Зако́ньнікаў (нар. 16 верасьня 1946, в. Слабада, Бешанковіцкі раён) — беларускі паэт, журналіст, публіцыст.

Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1969 годзе. У 1969—1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёну. Пасьля — супрацоўнік ушацкай раённай газэты «Патрыёт» (1970—1971), сакратар Ушацкага райкому камсамолу (1972—1975). З сакавіка 1975 г. — карэспандэнт, загадчык аддзела газэты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 — карэспандэнт газэты «Звязда». З 1978 г. — інструктар, з 1979 г. — загадчык сэктара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. па 2002 г. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя»[2]. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру з 1989 г. Сябра СП СССР з 1977 году.

Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газэта «Віцебскі рабочы»). У 1970 у калектыўным зборніку «Рунь» надрукавана падборка вершаў. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расейскіх, украінскіх, грузінскіх і летувіскіх паэтаў.

Пераклады з замежных моў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Ян Гурэц-Расіньскі. Райская яблыня = Rajsra jablon (пол.) / пераклад з польскай мовы Сяргея Законнікава. — Менск: Кнігазбор, 2006. — 149 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6824-13-3

Пераклады на замежныя мовы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]