Сэйду Думбія
Сэйду Думбія | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 сьнежня 1987[1] (36 гадоў) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2006 2004—2005 2005 2006—2008 2008 2008—2010 2010—2015 2015—2018 2015 2016 2016—2017 2017 2018—2019 2019—2020 2021 |
Атлетык Аджамэ → АСЭК Мімозас (арэнда) → Дэнгеле (арэнда) Касіва Рэйсол → Такусіма Вортыс (арэнда) Янг Бойз ЦСКА Масква Рома → ЦСКА Масква (арэнда) → Ньюкасл Юнайтэд (арэнда) → Базэль (арэнда) → Спортынг (арэнда) Жырона Сіён Гамрун Спартанз |
? (?) 14 (11) 20 (15) 24 (3) 16 (7) 64 (50) 82 (54) 13 (2) 26 (12) 3 (0) 25 (20) 14 (0) 17 (2) 15 (5) 5 (3) |
Зборныя | ||
2008—2017 | Кот д’Івуар | 37 (9) |
Сэйду Думбія (па-француску: Seydou Doumbia; нарадзіўся 31 сьнежня 1987 году, Абіджан, Кот д’Івуар) — колішні івуарыйскі футбаліст, былы нападнік нацыянальнай зборнай Кот д’Івуару.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэйду пачаў кар’еру ў сябе на радзіме, гуляючы за розныя івуарыйскія клюбы. У 2006 годзе гулец быў запрошаны ў Японію, дзе правёў некалькі сэзонаў. Пасьля таго, як Думбія зьехаў з Азіі, ён падпісаў пагадненьне са швайцарскім клюбам «Янг Бойз», пасьля няўдалага прагляду ў бухарэсцкім «Рапідзе». У першым сэзоне швайцарскай супэрлігі гулец за 30 гульняў забіў 20 галоў, стаўшы пры гэтым найлепшым бамбардзірам чэмпіянату[2].
3 студзеня 2010 году зьявіліся паведамленьні аб пераходзе Думбія ў маскоўскі клюб ЦСКА ў ліпені таго ж году. 5 студзеня кантракт быў падпісаны тэрмінам да 2014 году[3], сума трансфэру склала 10 млн эўра. 1 жніўня 2010 году Думбія дэбютаваў у складзе ЦСКА ў матчы чэмпіянату Расеі супраць маскоўскага «Спартаку», гульня скончылася перамогай ягонай каманды зь лікам 2:1. Сэйду двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Расеі.
31 студзеня 2015 году Думбія далучыўся да клюбу італьянскай Сэрыі А «Рома»[4]. Кошт трансфэру склаў 14,4 млн эўра.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Думбія дэбютаваў у складзе зборнай Кот д’Івуару ў таварыскім матчы супраць зборнай Японіі 24 траўня 2008 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ЦСКА:
- Чэмпіён Расеі: 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Расеі: 2011, 2013
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2013, 2014
«Базэль»:
- Чэмпіён Швайцарыі: 2017
- Уладальнік Кубка Швайцарыі: 2017
«Спортынг»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2018
Кот-Д’Івуар:
- Уладальнік Кубка афрыканскіх нацыяў: 2015
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка на афіцыйным сайце ЦСКА
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 31 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Івуарыйскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Кот д’Івуару
- Футбалісты клюбу «АСЭК Мімозас» Абіджан
- Футбалісты клюбу «Дэнгеле» Адыенэ
- Футбалісты клюбу «Касіва Рэйсол»
- Футбалісты клюбу «Такусіма Вортыс» Нарута
- Футбалісты клюбу «Янг Бойз» Бэрн
- Футбалісты клюбу ЦСКА Масква
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Ньюкасл Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Базэль»
- Футбалісты клюбу «Спортынг» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Жырона»
- Футбалісты клюбу «Сіён»
- Футбалісты клюбу «Гамрун Спартанз»