Сэдрык Карасо
Сэдрык Карасо | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 сьнежня 1981[1][2] (42 гады) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 87 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2008 2002 2004—2005 2008—2009 2009—2017 2017—2018 |
Алімпік Марсэль → Крыстал Пэлас (арэнда) → Генгам (арэнда) Тулюза Бардо Галатасарай |
59 (0) 1 (0) 26 (0) 37 (0) 256 (0) 1 (0) |
Зборныя | ||
2011 | Францыя | 1 (0) |
Сэдрык Карасо (па-француску: Cédric Carrasso; нарадзіўся 30 сьнежня 1981 году, Авіньён, Францыя) — былы францускі футбаліст, брамнік. У 2011 годзе правёў 1 матч у складзе нацыянальнай зборнай Францыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Марсэль»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карасо далучыўся да юнацкай акадэміі «Марсэля» ва ўзросьце трынаццаці гадоў і, нягледзячы на сыход у «Авіньён» на адзін год у 1998 годзе, менавіта ў «Марсэлі» ён падпісаў свой першы прафэсійны кантракт. Перш чым Сэдрык атрымаў шанец згуляць за першую каманду, ён быў аддадзены ў арэнду ў ангельскі «Крыстал Пэлас» на сэзон 2001—2002 гадоў, дзе згуляў толькі адзін матч. Па вяртаньні ў «Марсэль», Карасо дэбютаваў у асноўным складзе клюбу 2 лістапада 2002 году ў гульні супраць «Манпэлье», якая скончылася зь лікам 2:0. Пазьней ён зьмяняў Вэдрана Рунье яшчэ некалькі гульняў.
Потым на працягу доўгага часу Карасо знаходзіўся ў цені Фаб’ена Бартэза, аднак пасьля здолеў прабіцца ў склад у сэзоне 2006—2007 гадоў і прымусіў Бартэза сысьці з клюбу.
«Тулюза»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ліпені 2008 году Сэдрык перайшоў з «Марсэлю» ў «Тулюзу» за 2,5 млн эўра, дзе стаўся асноўным брамнікам клюбу.
«Бардо»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля ўдалага сэзону ў «Тулюзе» Сэдрыка запрыкмецілі функцыянэры «Бардо», зь якім 30 чэрвеня 2009 году Карасо падпісаў кантракт на 4 гады[3]. Сума трансфэру склала 8 млн эўра.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзякуючы выступам за «Тулюзу», Карасо атрымаў запрашэньне ў зборную Францыю на таварыскі матч супраць зборнай Аргентыны 11 лютага 2009 году. Пасьля гэтага ён стала запрашаўся на ўсе гульні зборнай пад кіраўніцтвам Раймона Дамэнэка, але заўсёды ў якасьці трэцяга брамніка пасьля Юго Лярыса й Стыва Манданды. Дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы 8 чэрвеня 2011 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Бардо»:
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2009
- Уладальнік Кубка Францыі: 2013
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2018
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Cédric Carrasso // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в CEDRIC CARRASSO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Каррассо официально стал игроком «Бордо»(недаступная спасылка). championat.ru
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэдрык Карасо — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Статыстыка на сайце LFP.fr
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
- Нарадзіліся 30 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Авіньёне
- Францускія футбалісты
- Футбалісты зборнай Францыі
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Марсэль
- Футбалісты клюбу «Крыстал Пэлас» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Генгам»
- Футбалісты клюбу «Тулюза»
- Футбалісты клюбу «Бардо»
- Футбалісты клюбу «Галатасарай» Стамбул