Перайсьці да зьместу

Сьцяг Дагестану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сцяг Дагестану

Сьцяг Дагестану зьяўляецца дзяржаўным сымбалем Дагестану. Прыняты 29 кастрычніка 1992 году.

Сьцяг Рэспублікі Дагестан уяўляе сабою простакутнае палатно з трох роўнавялікіх гарызантальных палосаў: верхняй — зялёнага, сярэдняй — блакітнага і ніжняй — чырвонага колеры. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні — 2:3.

Зялёны ўвасабляе жыцьцё, багацьце дагестанскай зямлі і адначасова выступае як традыцыйны колер іслама (вернікі дагестанцы — у большасьці мусульмане-суніты). Галубой (сіні) — колер мора (усходнюю частку рэспублікі абмывае Касьпійскае мора), сымбалізуе прыгажосьць і веліч дагестанскага народу. Чырвоны азначае дэмакратыю, асьветніцкую сілу чалавечага розуму ў працэсе тварэньня жыцьця, мужнасьць і адвагу насельніцтва Краіны гораў (Дагестану).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]