Сьцяг Ізраілю
Сьцяг Ізраілю | |
Ізраіль | |
Сьцяг Ізраілю | |
Прапорцыі | 8:11 |
---|---|
Прыняты | 28 кастрычніка 1948 (76 гадоў таму) |
Тып | дзяржаўны |
Дызайн | Блакітная зорка Давіда на белым полі паміж двума гарызантальнымі блакітнымі пасамі |
Сьця́г Ізра́ілю (па-габрэйску: דגל מדינת ישראל — «Дэгель Мэдынат Ісраэль», па-арабску: علم إسرائيل) — адзін зь дзяржаўных сымбаляў Дзяржавы Ізраілю, на заканадаўчым узроўні быў прыняты 28 кастрычніка 1948 году, празь пяць месяцаў пасьля абвяшчэньня незалежнасьці дзяржавы.
Сьцяг уяўляе сабой белае прастакутнае палотнішча зь дзьвюма гарызантальнымі сінімі палосамі па баках і зоркай Давіда ў цэнтры.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьцяг быў распрацаваны для сіянісцкага руху ў 1891 року. Палотнішча сьцягу нагадвае таліт (іўр. טַלִּית) — белую зь сінімі пасамі жыдоўскую малельную накідку. Гексаграма ў цэнтры — Маген Давід, вядомая як «Шчыт Давіда» або «зорка Давіда». Асновы трыкутнікаў, якія ўтварае Маген Давід, раўналежныя гарызантальным палосам на сьцягу. Чаргаваныя гарызантальныя палосы, якія ўтвараюць сьцяг, суадносяцца паміж сабой па шырыні як 3:5:16:5:3.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьцяг Ізраілю — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў