Сьнежань
← сьнежань → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 год Усе дні |
Сьне́жань — апошні, дванаццаты месяц году ў грэгарыянскім календары. Мае 31 дзень. У Паўночнай паўкулі — зімовы месяц, у Паўднёвай — летні.
Назва гэтага месяца ў многіх эўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай December (дзясяты месяц), бо ў рымскім календары пэўны час было толькі 10 месяцаў, студзень і люты былі даданыя пазьней.
У выданьнях Францішка Скарыны падаецца народная назва — прасинецъ[1], у «Храналёгіі» Андрэя Рымшы (1581) згадваецца як просинецъ[2]. Сучасная назва, ужываная ў літаратурнай мове, паходзіць ад словаў сьнег, сьнежны ды ўзьнікла ў асяродзьдзі газэты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэньнямі. Пасьлядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — грудзень, у 1908 — грудзень (дзекабр), у 1909 — сьнежань (дзекабр), у 1910—1912 — сьнежань; у далейшым — сьнежань («ад сьнегу»)[3].
Галоўныя сьвяты ў сьнежні: Каляды і Новы год.
У Паўночнай паўкулі ў сьнежні адбываецца зімняе сонцастаяньне — найкарацейшы сьветлавы дзень; у Паўднёвай паўкулі — летняе сонцастаяньне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990.
- ^ Рымша 1974. С. 33.
- ^ Крамко, І. І., Юрэвіч, А. К., Яновіч, А. І. 1968. С. 138, 139.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крамко, І. І., Юрэвіч, А. К., Яновіч, А. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. / Акадэмія навук БССР, інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1968. — Т. 2. — С. 138, 139. — 342 с.
- Андрей Рымша. [Хронология (1581)] / Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Івана Федорова. — Львів: 1974. — С. 33, 36.
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3