Перайсьці да зьместу

Сьвініна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэнджаныя сьвіныя рабрынкі

Сьвіні́на — мяса сьвіняў, карысны харчовы прадукт. У мясным балянсе Беларусі займае 47,7% (2000).[1]

Ужываецца ў смажаным, вараным, параным, вэнджаным і салёным выглядзе для падрыхтоўкі шырокага спэктру страў, уключаючы супы (напрыклад, боршч, расольнік), катлеты, рагу, халаднік, шашлык, шніцаль, эскалёпы, яцерніцэ і іншыя стравы; сьвініну выкарыстоўваюць (напалову зь ялавічынай) для гатаваньня пельменяў.

Вялікая колькасьць сьвініны перапрацоўваецца ў розную вяндліну: кумпяк, лапатка, грудзінка, бэкон і інш. і ў рознага роду каўбасы. У хатніх умовах можна прыгатаваць зь сьвініны бужаніну.

Таксама ў ежу ўжываецца спэцыяльна прыгатаваная цэлая сьвіньня як асобная страва (звычайна парася).

  1. ^ Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14)