Сусьветная эканоміка
Выгляд
Сусьве́тная экано́міка (інтэрэканоміка) — шматузроўневая, глабальная сыстэма гаспадараньня, якая аб’ядноўвае нацыянальныя эканомікі краінаў сьвету на аснове міжнароднага падзелу працы пасродкам сыстэмы міжнародных эканамічных адносінаў.
У цэлым сусьветную эканоміку можна вызначыць як сукупнасьць нацыянальных гаспадарак і недзяржаўных структураў, аб’яднаных міжнароднымі адносінамі.
Сусьветная эканоміка паўстала дзякуючы міжнароднаму падзелу працы, што пацягнула за сабой як падзел вытворчасьці (гэта значыць міжнародную спэцыялізацыю), так і яе аб’яднаньне — каапэрацыю.