Перайсьці да зьместу

Стыў Гутэнбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стыў Гутэнбэрг
Дата нараджэньня 24 жніўня 1958(1958-08-24)[1][2] (66 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, сцэнарыст, тэлеактор, кінаактор, кінапрадусар, кінарэжысэр
Узнагароды
IMDb ID nm0000430

Стывэн Робэрт «Стыў» Гутэнбэрг (па-ангельску: Steven Robert "Steve" Guttenberg, нарадзіўся 24 жніўня, 1958 году) — амэрыканскі актор, пісьменьнік. Ён стаў шырока вядомы ў 1980-х гадох, пачынаючы зь ягонай прарыўнай ролі ў фільме «Паліцэйская акадэмія» 1984 году і наступныя галоўныя ролі ў буйных галівудзкіх фільмах, у тым ліку «Лярва», «Тры мужчыны і немаўля», «Тры мужчыны і дзяўчынка» ды «Кароткі сутык».

Гутэнбэрг нарадзіўся ў новаёркскім раёне Бруклін. Ягонымі бацькамі былі Эн Айрыс (народжаная Ньюман), якая працавала лякаркай, і Джэром Стэнлі, які быў інжынэрам-электрыкам. Мае дзьве сястры. Выхоўваўся ў юдэйстве[3], скончыўшы сярэднююй школу ў 1976 годзе. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы, пераехаў у Каліфорнію, каб займацца акторскай кар’ерай[4]. Дасягнуўшы Лос-Анджэлесу, як успамінае Гутэнбэрг, на працягу некалькіх тыдняў ён рабіў у харчэўні.

Спачатку актор выконваў невялікія ролі ў фільмах, здымаўся ў тэлесэрыялах і ў рэкляме. Сапраўдную ўхвалу атрымаў у 1984 годзе за галоўную ролю ў «Паліцэйскай акадэміі». Фільм зарабіў 149 млн даляраў ва ўсім сьвеце, маючы выдаткі на вытворчасьць усяго толькі 4,5 млн даляраў. Пасьпяховасьць кінастужкі запусьціла франшызу, дзе Гутэнбэрг працягваць выконваць ролю паліцыянта[5]. Гутэнбэрг стаўся вялікай зоркай, маючы мноства запрашэньняў у іншыя праекты[6]. Гэтак ён зьявіўся ў фільмах «Паліцэйская акадэмія 2: Іхнае першае заданьне» (1985), «Лярва» (1985), «Дрэнная мэдыцына» (1985) і «Кароткі сутык» (1986). Найвялікшым фінансавым посьпехам у сваёй кар’еры Гутэнбэрг меў зь фільмам «Тры мужчыны і немаўля», дзе выконваў ролю разам з Томам Сэлекам і Тэдам Дэнсанам. Апасьля працаваў таксама ў тэатрах. У XXI стагодзьдзі выконваў ужо эпізадычныя ролі ў фільмах і тэлесэрыялах.

  1. ^ Steve Guttenberg // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ Steve Guttenberg // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
  3. ^ P. S., Your Mensch Is Dead—for Now (анг.). The Jewish Journal of Greater Los Angeles. Праверана 3 жніўня 2022 г.
  4. ^ A Cheese Slice and a Dose of South Shore (анг.). The New York Times. Праверана 3 жніўня 2022 г.
  5. ^ Block, Alex Ben; Wilson, Lucy Autrey, eds. (2010). George Lucas’s Blockbusting: A Decade-by-Decade Survey of Timeless Movies Including Untold Secrets of Their Financial and Cultural Success». HarperCollins. — С. 631. — ISBN 9780061778896.
  6. ^ Cohn, Lawrence (October 5, 1988). «Acting Jobs Steadiest Since Studio Era». Variety. — С. 1.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]