Скот Мактомінэй
Скот Мактомінэй | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 сьнежня 1996[1] (27 гадоў) | |
Рост | 190 см[2] | |
Вага | 88 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Юнайтэд | |
Нумар | 39 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017— | Манчэстэр Юнайтэд | 176 (19) |
Зборныя | ||
2018— | Шатляндыя | 50 (8) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Скот Мактомінэй (па-ангельску: Scott McTominay; нар. 8 сьнежня 1996 году) — шатляндзкі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Шатляндыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мактомінэй трапіў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд» у веку пяці гадоў, наведваючы філію ў Прэстане[3]. Свой першы прафэсійны кантракт падпісаў у ліпені 2013 году[4], але некалькі гадоў пасьля гэтага абараняў колеры клюбу ў юнацкіх і моладзевах камандах. 30 красавіка 2017 году ўпершыню трапіў у заяўку клюбу на матч Прэм’ер-лігі супраць «Сўонсі Сіці», але на полі не зьяўляўся. Запачаткаваў выступы ў найвышэйшай ангельскай лізе 7 траўня, калі выйшаў на замену ў матчы супраць «Арсэналу»[5]. У сэзонах 2017—2018 гадоў і 2018—2019 гадоў часам прыцягваўся да матчаў першай каманды, але зьяўляўся эпізадычна. Свой першы гол забіў 2 красавіка 2019 году, улучыўшы мяч у браму «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз»[6].
У 2019 годзе ўжо пачаў часьцей зьяўляцца ў складзе манчэстэрцаў. 26 сьнежня атрымаў траўму калена, што вымусіла яго прапусьціць два месяцы[7]. 23 чэрвеня 2020 году склаў новую працоўную дамову, паводле якой супраць мусіць працягвацца да чэрвеня 2025 году[8]. 20 сьнежня 2020 году гулец за тры хвіліне ўчыніў галявы дубль у матчы супраць «Лідс Юнайтэд»[9]. Пасьля таго як да клюбу далучыўся Казэміру, Мактомінэй страціў месца ў асноўным складзе, гуляючы ўжо ня гэтак часта. 17 сьнежня 2023 году шатляндзец упершыню выйшаў на пляцоўку як капітан каманды ў матчы супраць «Лівэрпулу»[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Не зважаючы на тое, што Мактомінэй нарадзіўся ў Ангельшчыне, гулец меў мажлівасьць абараняць Шатляндыю, бо ягоны бацька паходзіць з гэтага краю. Свой першы матч у складзе нацыянальнай зборнай Шатляндыі 23 сакавіка 2018 году, згуляўшы супраць зборнай Коста-Рыкі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2024
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Scott McTominay // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Scott McTominay // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Who is Scott McTominay?». Manchester United.
- ^ «Who is Scott McTominay? Everything you need to know about the Manchester United youngster». Express.
- ^ «Manchester United 1–1 Swansea City». BBC Sport.
- ^ «Wolves 2–1 Manchester United». BBC Sport.
- ^ «Scott McTominay: Scotland midfielder returns to Manchester United training». BBC Sport.
- ^ «McTominay signs long-term United contract». Manchester United.
- ^ «Manchester United 6-2 Leeds United: Hosts up to third after thumping win». BBC Sport.
- ^ «McTominay opens up on captaincy honour». Manchester United.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Манчэстэр Юнайтэд — цяперашні склад
|
---|
1 Баіндыр · 2 Ліндэлёф · 4 Амрабат · 5 Магуайр · 6 Мартынэс · 7 Маўнт · 8 Фэрнандыш · 9 Марсьяль · 10 Рашфард · 11 Гёйлюн · 12 Малясія · 14 Эрыксэн · 16 Дыяльлё · 17 Гарнача · 18 Казэміру · 19 Варан · 20 Далот · 21 Антані · 22 Гітан · 23 Шоў · 24 Анана · 29 Ўан-Бісака · 35 Эванз · 37 Мэйну · 39 Мактомінэй · 47 Шарэтырэй · 53 Камбваля · Трэнэр: тэн Гаг |