Сацыялінгвістыка
Выгляд
Сацыялінгві́стыка ці сацыя́льная лінгві́стыка — навуковая дысцыпліна, якая разьвіваецца на сутыку мовазнаўства, сацыялёгіі, сацыяльнае псыхалёгіі і этнаграфіі і вывучае комплекс праблемаў, зьвязаных з сацыяльнай прыродай мовы, яе грамадзкімі функцыямі, мэханізмам узьдзеяньня сацыяльных фактараў на мову і той роляй, якую выконвае мова ў жыцьці грамадзтва.
Асноўныя праблемы сацыялінгвістыкі: сацыяльная дыфэрэнцыяцыя мовы, праблема нацыянальнай мовы, моўная сытуацыя, сувязь і ўзаеміны мовы і культуры, праблемы сацыяльных аспэктаў білінгвізму і дыглясіі. Адмысловае месца ў сацыялінгвістыцы займае праблема моўнай палітыкі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сцяцко П.У. Уводзіны ў мовазнаўства: Дапаможнік. — Гродна: ГрДУ, 2001. — 231 с. ISBN 985-417-212-0.
Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |