Сані
Выгляд
Са́ні — распаўсюджаны тып падводаў бяз колаў, звычайна маюць палазы. Сані возяць коні, алені, быкі, сабакі, а ў наш час яшчэ й трактары. Сані былі найстаражытнейшым возам, які ўтварыўся зь першапачатковай валакушы й выкарыстоўваўся ня толькі ў паўночных краінах, але й на поўдні, напрыклад у Старажытным Эгіпце. Шматлікія народы, якія ўжо ведалі пра колавыя сродкі руху, па звычаі карысталіся санямі ў абрадавых мерапрыемствах. Часьцей за ўсё ў пахавальных рытуалах. Існуюць спартовыя сані, дзіцячыя сані, сані для перавозкі людзей альбо грузаў.