Сальта (Уругвай)
Сальта | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1756 | ||||
Краіна: | Уругвай | ||||
Дэпартамэнт: | Сальта | ||||
Вышыня: | 48 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Паштовы індэкс: | 50000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 31°23′18″ пд. ш. 57°57′38″ з. д. / 31.38833° пд. ш. 57.96056° з. д.Каардынаты: 31°23′18″ пд. ш. 57°57′38″ з. д. / 31.38833° пд. ш. 57.96056° з. д. | ||||
Сальта | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.salto.gub.uy/ |
Са́льта (па-гішпанску: Salto) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў аднайменным дэпартамэнце. Паводле зьвестак на 2011 год насельніцтва гораду складала каля 104 тысяч чалавек[2], што робіць яго другім паводле велічыні местам краіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За часам Гуаранскай вайны губэрнатар Рыё-дэ-ля-Пляты Хасэ дэ Андонаэгуі і маркіз Вальдэлірыяс рашылі на поўнач з 400 жаўнерамі. У кастрычніку 1756 году губэрнатар Хасэ Хаакін дэ Віяна пабудаваў тут казармы для свайго войска ў гэтым рэгіёне. У наступным годзе Віяна за дапамогай найвышэйшага губэрнатара Буэнас-Айрэса Пэдра дэ Сэвальяса пабудаваў тут моцны форт пад назвай Сан-Антоніё. 16 чэрвеня 1768 году будынкі ў Сальта былі занятыя Франсіска дэ Паўлям Букарэлі і 1500 ягонымі жаўнерамі, якія выганялі езуітаў з усёй гішпанскай тэрыторыі на загад караля Карла III[3]. У пачатку 1782 годзе ў паселішчы жылі сталыя жыхары. Да незалежнасьці Ўругваю Сальта набыў статус вёскі, а 16 траўня 1835 году паводле ўказу быў абвешчаны горадам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.ine.gub.uy/web/guest/censos-1852-2011
- ^ «Census 2011: Resultados Finales». INE.
- ^ Marley, David (February 2008). «Wars of the Americas: a chronology of armed conflict in the Western Hemisphere, 1492 to the present». ABC-CLIO. — С. 447. — ISBN 978-1-59884-100-8.