Перайсьці да зьместу

Радрыга Дутэртэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радрыга Дутэртэ
па-сэбуанску: Rodrigo Roa Duterte
16-ы прэзыдэнт Філіпінаў
30 чэрвеня 2016 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Лені Рабрэда
Папярэднік: Бэнігна Акіна ІІІ
Віцэ-мэр Давао
30 чэрвеня 2010 — 30 чэрвеня 2016
Папярэднік: Сара Дутэртэ-Капрыё
Наступнік: Сара Дутэртэ-Капрыё
Мэр Давао
30 чэрвеня 2001 — 30 чэрвеня 2010
Наступнік: Сара Дутэртэ-Капрыё
Віцэ-мэр Давао
2010 — 30 чэрвеня 2013
Папярэднік: Сара Дутэртэ
Наступнік: Паолё Дутэртэ
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад 1-й акругі места Давао
30 чэрвеня 1998 — 30 чэрвеня 2001
Папярэднік: Праспэра Награлес
Наступнік: Праспэра Награлес
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 сакавіка 1945 (79 гадоў)
Маасін, Філіпіны
Партыя: Філіпінская дэмакратычная партыя «Народная ўлада»
Сужэнец: Элізабэт Абэляна Цымэрман (1973-2000), С'еліта «Ханэйлет» Авансэнья (партнэр)
Дзеці: Паолё Ц. Дутэртэ
Сара Дутэртэ-Капрыё
Сэбастыян Ц. Дутэртэ
Вераніка Ц. Дутэртэ
Бацька: Вісэнтэ Дутэртэ
Маці: Саледад Роа-Дутэртэ
Адукацыя: Каледж Сан-Бэда і Унівэрсытэт Ліцэя Філіпінаў
Выява аўтографу

Радры́га Ро́а Дутэ́ртэ (па-ангельску: Rodrigo Roa Duterte; нарадзіўся 28 сакавіка 1945 году, Маасін, Усходняя Лейтэ, Філіпіны) — 16-ы прэзыдэнт Філіпінаў. Юрыст і палітык бісайскага паходжаньня. Займаў пасаду мэра Давао, гораду на востраве Мінданао 7 тэрмінаў, у цэлым больш, чым 22 гады. Таксама быў віцэ-мэрам і кангрэсмэнам гораду.

Сын губэрнатара Вічэнтэ Дутэртэ. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацьвёра дзяцей, Радрыга стаў другім і старэйшым сынам. У 1951 року сям’я пераехала ў Давао.

У 1972 атрымаў юрыдычную адукацыю ў коледжы Сан Бэда. У 1998—2001 быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад 1-й акругі места Давао. Пасьля гэтага тройчы пераабіраўся на мэра места Давао. У 2010 року саступіў пасаду сваёй дачцэ Сары.

За часам мэрства Радрыга Дутэртэ Давао ператварылася ў мірнае і спакойнае места. Узровень злачыннасьці ўпаў да такога ўзроўню, што мясцовыя турапэратары характарызуюць Давао як «адно з найбольш міралюбных месцаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі»[1].

За спосаб, якім Дутэртэ дасягнуў такога выніку, часопіс «Time» даў таму мянушку «Карнік»[1], а праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Amnesty International, асуджаюць яго за патураньне забойстваў карумпаваных чыноўнікаў і злачынцаў без расьсьледаваньня[1][2][3]. Дутэртэ абвяргае сваю датычнасьць да забойстваў.

У кастрычніку 2021 года Радрыга Дутэртэ абвясціў, што не будзе балатавацца на пасаду віцэ-прэзідэнта ў 2022 годзе і сыдзе з палітычнага жыцця.

  1. ^ а б в Zabriskie, Phil. The Punisher  (анг.) // Time : часопіс (азіяцкае выданьне). — 19 ліпеня 2002.
  2. ^ Philippines: Protect the community from crime - but not at the cost of human rights (анг.) News and features > News > July 2002. Amnesty International UK (24 ліпеня 2002). Праверана 15 студзеня 2013 г.
  3. ^ Philippines: Sharp rise in "vigilante" killings as human rights activist’s death remains unsolved (анг.). Amnesty International (люты 2005). Праверана 15 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радрыга Дутэртэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў