Патагонія
Патагонія — частка Паўднёвай Амэрыкі, разьмешчаная на поўдзень ад рэк Рыё-Каларада (паводле іншай вэрсіі — Рыё-Нэгра і Лімай) у Аргентыне і Біё-біё ў Чылі, хоць абсалютна дакладнага вызначэньня не існуе. Часам да Патагоніі залічваюць і Вогненую Зямлю. Разьмешчана ў Аргентыне і Чылі, уключае горы Анды на захадзе і поўдні, і плято і нізкія раўніны на ўсходзе. Назва «Патагонія» паходзіць ад слова patagón, якое выкарыстоўвалася Магеланам, каб апісаць людзей, народжаных тут, пра якіх яго экспэдыцыя думала, што тыя былі гігантамі. Цяпер лічыцца, што сярэдні рост тэўэльчэ, якія жылі ў той час у Патагоніі, быў каля 1,80 м, што значна больш, чым сярэдні рост (1,55 м) гішпанцаў таго часу.
У аргентынскую частку Патагоніі ўваходзяць правінцыі Нэўкен, Рыё-Нэгра, Чубут і Санта-Крус, усходняя частка архіпэлягу Вогненая Зямля, а таксама самы паўднёвы дэпартамэнт правінцыі Буэнас-Айрэс — Патагонэс. Аргентынскі палітыка-эканамічны Патагонскі рэгіён уключае таксама правінцыю Ля-Пампа.
Чылійская частка складаецца з паўднёвых правінцыяў і рэгіёнаў Вальдывія, Льянкіюэ, Айсэн і Магальлянэс, разам з заходняй часткай Вогненай Зямлі і мысам Горн, а таксама правінцыяй Палена рэгіёну Лёс-Лягас.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Патагонія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў