Перайсьці да зьместу

Палымяная готыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Касьцёл Сьв. Ганны ў Вільні у стылі палымянай готыкі

Палымяная готыка (flamboyant — ў франц. , ням. і анг. навуковай літаратуры) — позьнегатычны архітэктурны стыль, які разьвіўся з прамністай готыкі. Найбольшае распаўсюджаньне атрымаў у Францыі і Англіі. У Вялікім Княстве Літоўскім вядомы адзіны помнік гэтага стылю — касьцёл Сьвятой Ганны ў Вільні.