Перайсьці да зьместу

Паленсія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паленсія
гішп. Palencia
Паленсія
Герб Паленсіі Сьцяг Паленсіі


Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Кастылія і Леон
Правінцыя: Паленсія
Кіраўнік: Альфонса Палянка[d]
Плошча: 94,71 км²
Вышыня: 749 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 79 137 чал.
шчыльнасьць: 835,57 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 979
Паштовы індэкс: 34001–34006
Нумарны знак: P
Геаграфічныя каардынаты: 42°1′0″ пн. ш. 4°32′0″ з. д. / 42.01667° пн. ш. 4.53333° з. д. / 42.01667; -4.53333Каардынаты: 42°1′0″ пн. ш. 4°32′0″ з. д. / 42.01667° пн. ш. 4.53333° з. д. / 42.01667; -4.53333
Паленсія на мапе Гішпаніі
Паленсія
Паленсія
Паленсія
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.aytopalencia.es/

Пале́нсія (па-гішпанску: Palencia) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Паленсія была заснавана як Палянтыя на беразе ракі Карыён у I стагодзьдзі да н. э., затым заваяваная вэстготамі, ад якіх захавалася найстаражытная ў Гішпаніі хрысьціянская царква — базыліка Сан-Хуан-Баўтыста (за 12 км ад гораду каля вёскі Вэнта-дэ-Баньёс). У Сярэднявеччы Паленсія была каралеўскай рэзыдэнцыяй. У 1212 годзе Альфонса VIII Кастыльскі заснаваў у горадзе першы ў Гішпаніі ўнівэрсытэт, які пазьней быў пераведзены ў Саляманку. Галоўны будынак гораду — сабор Ля-Бэльля-Дэскансыда, фактычна скапіяваны з Бургаскага сабора. Паводле перапісу насельніцтва на 2009 год у Паленсіі пражываюць 82 651 чалавек.

Паленсійскі сабор

Умацаванае паселішча кельтаібэраў згадваецца як Пальлянтыя яшчэ Страбонам і Пталямэям[1]. Горад быў падпарадкаваны рымлянамі ў II стагодзьдзі да нашай эры й уключаны ў правінцыю Тараконская Гішпанія. У горадзе меўся маленькі вайсковы гарнізон. У адпаведнасьці са зьвесткамі гальскага летапісца V стагодзьдзя Ідацыюса, Паленсія была ​​амаль цалкам разбурана ў 457 годзе падчас вайны вэстготаў супраць свэваў, гэтая дата выпадае на пэрыяд кіраваньня Тэадорыха II, калі сталіцца вэстготаў яшчэ месьцілася далёка на ўсход, у Аквітаніі.

У III стагодзьдзі альбо раней у горадзе была створана каталіцкая дыяцэзія[2].

Першы ўнівэрсытэт у Гішпаніі быў заснаваны менавіта ў Паленсіі Альфонса VIII ў 1208 годзе. Мяркуецца, што паэт XIII стагодзьдзя Гансалё дэ Бэрсэо вучыўся ў гэтым унівэрсытэце. Пазьней настаўнікі з Паленсіі былі прыцягнутыя да квітнеючага ўнівэрсытэту Саляманкі.

  1. ^ Ptolemy, ii. 6. § 50.
  2. ^ Flórez, España Sagrada, vol. viii.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паленсіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў