Нібл
Біты | Значэньні | ||||
---|---|---|---|---|---|
8 | 4 | 2 | 1 | Шаснаццат- ковая лічба |
Дзесятковы лік |
0 | 0 | 0 | 0 | 0
|
0 |
1 | 1
|
1 | |||
1 | 0 | 2
|
2 | ||
1 | 3
|
3 | |||
1 | 0 | 0 | 4
|
4 | |
1 | 5
|
5 | |||
1 | 0 | 6
|
6 | ||
1 | 7
|
7 | |||
1 | 0 | 0 | 0 | 8
|
8 |
1 | 9
|
9 | |||
1 | 0 | A
|
10 | ||
1 | B
|
11 | |||
1 | 0 | 0 | C
|
12 | |
1 | D
|
13 | |||
1 | 0 | E
|
14 | ||
1 | F
|
15 |
Нібл (па-ангельску: nibble, nybble), або паўбайт — адзінка вымярэньня інфармацыі, роўная чатыром бітам, можа прымаць 24 розных значэньняў, зручная тым, што прадстаўляльная адной шаснаццатковай лічбай. У беларускай мове выкарыстоўваецца сынонім «тэтрада».
Па-ангельску «nibble» азначае «пакусваць», тады як «byte» — скажонае «bite», «кусаць».
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кампутарнай графіцы часам выкарыстоўваецца 4-бітная глыбіня колеру, г.з. палітра з 16 колераў. Асабліва ўжывальны быў 4-бітны колер для адаптараў EGA. LPT-порт, нават на самім старым PC, можа перадаваць дадзеныя ад друкаркі да кампутара па адным ніблу, выкарыстаючы адмысловыя лініі стану. Гэтая магчымасьць выкарыстоўваецца некаторымі перыфэрыйнымі прыладамі, падлучальнымі праз такі порт.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/b/bf/Octets_in_CP866_ordered_by_nibbles.png)
Актэт складаецца з двух ніблаў. Шаснаццатковае паданьне актэтаў (г.з. раскладаньне мноства 256 значэньняў актэтаў у дэкартавы здабытак 16×16) выкарыстоўваецца для навочнага паданьня гэтага мноства, у прыватнасьці для таблічнай выявы кодавых старонак. На выяве — мноства актэтаў (знакі альтэрнатыўнай кадоўкі) у выглядзе табліцы. Зьлева адкладзены старэйшы нібл (узрастае зьнізу ўверх), зьнізу адкладзены малодшы нібл (узрастае зьлева направа).
Пры выкарыстаньні двайкова-дзесятковага кода адна дзесятковая лічба захоўваецца ў нібле.