Перайсьці да зьместу

Нэапратэразой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нэапратэразой — трэцяя й апошняя эра пратэразою. Пачаўся 1000 мільёнаў рокаў таму, працягваўся 459 мільёнаў рокаў. Падзяляецца на тры пэрыяды: тонскі, крыягенскі й эдыякарскі. У нэапратэразоі адбыўся падзел супэркантынэнту Радзініі як найменей на восем частак і, суадносна, зьнікненьне сурэракіяну, на месцы якога ўтварыліся Панталяса ды Япэт.

У нэапратэразоі адбылося найвялікшае зьледзяненьне ў гісторыі Зямлі, калі, магчыма, льды пакрывалі ўсю ці амаль усю паверхню сушы. У другой палове эры ўзьніклі першыя шматклетачныя біёты — спачатку хайнаньская, а потым эдыякарская, які ня мелі пераемнасьці паміж сабой і фанэразойскімі арганізмамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нэапратэразойсховішча мультымэдыйных матэрыялаў