Манака (футбольны клюб)
Манака | ||||||
Поўная назва | па-француску: Association sportive Monaco Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 23 жніўня 1924 | |||||
Горад | Фанвіей, Манака | |||||
Стадыён |
Люі II Умяшчальнасьць: 18 523 | |||||
Прэзыдэнт | Дзьмітры Рыбалоўлеў[d] | |||||
Кіраўнік | Дзьмітры Рыбалоўлеў[d] і Грымальдзі[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||||
· 2023—2024 | 2 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы asmonaco.com (фр.) (анг.) (рас.) (гішп.) (парт.) |
«Манака» (па-француску: Monaco) — футбольны клюб з гораду Фанвіей, княства Манака. Клюб быў заснаваны ў 1924 годзе й выступае ў Лізе 1, найвышэйшым дывізіёне францускага футболу, з сэзону 2013—2014 гадоў. Каманда гуляе свае хатнія матчы на стадыёне «Люі II» у Фанвіей.
Не зважаючы на тое, што клюб месьціцца ў Манака, клюб лічыцца францускім, бо выступае ў францускай сыстэме футбольных ліг, і таму, што Княства Манака не зьяўляецца сябрам УЭФА[2][3]. «Манака» ёсьць адным з самых пасьпяховых клюбаў у Францыі, заваяваўшы сем чэмпіёнскіх тытулаў і атрымаўшы перамогу ў пяці розыгрышаў Кубку Францыі. Клюб таксама рэгулярна выступае ў эўрапейскіх футбольных спаборніцтвах, заняўшы другое месца ў гэткіх турнірах, як то Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА й Ліга чэмпіёнаў у 1992 і 2004 гадох адпаведна.
Найбольш пасьпяховымі гадамі клюбу лічацца 1970-я й канец 1980-х. Найбольш выбітнымі галоўнымі трэнэрамі клюбу зьяўляюцца Люсьен Ледзюк й Арсэн Вэнгер, на працягу якіх клюб быў адным зь лідэраў эўрапейскага футболу. Традыцыйнымі колерамі «Манака» зьяўляюцца чырвоны й белы, што адпавядае колерам сьцяга княства. «Манака» зьяўляецца чальцом Асацыяцыі эўрапейскіх клюбаў. У сьнежні 2011 году дзьве траціны акцыяў клюбу былі прададзены інвэстыцыйнай групе на чале з расейскім мільярдэрам Дзьмітрыем Рыбалоўлевым[4].
Пры фінансавай падтрымцы Рыбалоўлева клюб набыў некалькі знакамітых гульцоў, у тым ліку Радамэля Фалькао, Жуана Маўтыньню, Хамэса Радрыгеса й Рыкарду Карвалью, якія дэбютавалі за клюб у сэзоне 2013—2014 гадоў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футбольны клюб «Манака» быў заснаваны 23 жніўня 1924 году як аб’яднаньне шматлікіх мясцовых клюбаў, заснаваных у Францыі й у княстве. Першыя гады клюб праводзіў у аматарскіх рэгіянальных спаборніцтвах францускага дэпартамэнту Праванс-Альпы-Лазурны бераг, хутка павышаючы клясу лігаў ў 1920-х гадох. У 1933 годзе «Манака» быў запрошаны ў Фэдэрацыю футболу Францыі, атрымаўшы такім чынам прафэсійны статус. Аднак дэбют клюбу ў другім дывізіёне атрымаўся правальным паколькі каманда была адкінута ў аматарскую лігу на наступны год. Да 1948 году «Манака» паўторна набыў прафэсійны статус і вярнуўся да францускага другога дывізіёну, стала сканчваючы сэзон у вышэйшых эшалёнах лігі. З гэтым вынікам сталых намаганьняў у прасоўваньні да францускага першага дывізіёну «Манака» ў 1953 годзе атрымала права выступаць у найвышэйшай лізе францускага першынства.
У 1960 годзе першы знакавы трэнэр «Манака» Люсьен Ледзюк, прывёў клюб да ягонага першага прафэсійнага трафэю, Кубку Францыі. У фінале спаборніцтва манегаскі нанесьлі паразу клюбу «Сэнт-Эт’ен» зь лікам 4:2 у дадатковы час. Гэты першапачатковы посьпех быў палепшаны ў наступным годзе, калі клюб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Францыі ў першы раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы права на ўдзел у Кубку эўропейскіх чэмпіёнаў. Ледзюка апасьля прывёў клюб да першага залатога дублю ў 1963 годзе. Пасьля ад’езду Ледзюка ў 1963 годзе, «Манака» замацаваўся ў сярэдзіне табліцы лігі на працягу большай часткі наступнага дзесяцігодзьдзя. У 1975 годзе Жан-Люі Кампара, сын былога прэзыдэнта Шарля Кампара, стаў старшынём клюбу. У сваім другім сэзоне, ён вярнуў у клюб Ледзюка, які адразу ж заваяваў клюбу прасоўваньне ў першы дывізіён у 1977 годзе й выйграў чэмпіянат краіны на наступны год. Ледзюка пасьля пакінулі клюб зноўку ў 1979 годзе. Новымі трэнэрамі пачаргова былі Люсьен Мюлер і Жэрар Банід, абодва зь якіх ня здолелі спыніць падзеньне клюбу.
На пачатку 1980-х гадоў клюб зноўку пачаў дабівацца посьпехаў у нацыянальных спаборніцтвах. «Манака» атрымліваў тытулы амаль кожны другі год, то бок Кубак Францыі ў 1980 годзе й 1985 годзе, чэмпіянат Францыі ў 1982 годзе, удзел у фінале Кубку Францыі ў 1984 годзе. У сэзоне 1985—1986 гадоў, «Манака» перамог «Бардо» зь лікам 9:0, што й да сёньняшнага дня зьяўляецца адной з самых вялікіх перамог у гісторыі клюбу[5].
Трафэі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Францыі: 8
- 1961, 1963, 1978, 1982, 1988, 1997, 2000, 2017
- Уладальнік Кубку Францыі: 5
- 1960, 1963, 1980, 1985, 1991
- Уладальнік Супэркубку Францыі: 4
- 1961, 1985, 1997, 2000
- Уладальнік Кубку францускай лігі: 1
- 2003
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/162
- ^ Monaco. uefa.com
- ^ Favourable draw for big names. FIFA.com
- ^ Russian billionaire Dmitry Rybolovlev completes takeover of Monaco's soccer club. Washington Post
- ^ Ligue 1, Ligue 2, Coupe de la Ligue, Trophée des Champions. Frenchleague.com.