Перайсьці да зьместу

Лян (Францыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лян
франц. Laon
Лян
Герб Ляну


Краіна: Францыя
Рэгіён: О-дэ-Франс
Дэпартамэнт: Эна
Кіраўнік: Антуан Лефеўр[d]
Плошча: 42 км²
Вышыня: 183 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 25 219 чал.
шчыльнасьць: 600,45 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 02000
Геаграфічныя каардынаты: 49°33′48″ пн. ш. 3°37′25″ у. д. / 49.56333° пн. ш. 3.62361° у. д. / 49.56333; 3.62361Каардынаты: 49°33′48″ пн. ш. 3°37′25″ у. д. / 49.56333° пн. ш. 3.62361° у. д. / 49.56333; 3.62361
Лян на мапе Францыі
Лян
Лян
Лян
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville-laon.fr/

Лян (па-француску: Laon) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Эна ў рэгіёне О-дэ-Франсе (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Пікардыі). Насельніцтва гораду на 2013 год складала 25 219 чалавек. Старая частка гораду разьмешчана на ўзгорку вышынёй 188 мэтраў, ля падножжа разьмешчаны новыя раёны гораду.

Разьмяшчэньне гальскага паселішча на вяршыні натуральнага ўзвышэньня заахвоціла рымлянаў умацаваць гэта месца, даўшы яму назву Laudunum.

У V стагодзьдзі сьвяты Рэмігіюс, зьяўляючыся мясцовым выхадцам, прызначыў Лян рэзыдэнцыяй аднаго з падначаленых яму біскупаў. Тут нарадзілася Бэртрада, маці Карла Вялікага. Іхныя нашчадкі яшчэ больш ўзьвялічылі горад, зрабіўшы яго адным з галоўных цэнтраў палітычнага жыцьця ў франскай дзяржаве. Тут нарадзіліся каралі Францыі Людовік IV і яго сын Лётар III. Толькі з прыходам да ўлады Гуга Капэта ў 987 годзе францускія каралі канчаткова зацьвердзілі сваю сталіцу ў Парыжы.

Ключавой падзеяй сярэднявечнай гісторыі Ляна было паўстаньне мяшчанаў супраць біскупа Годры, падушанае Людовікам VI. Падчас Стогадовай вайны горад неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, аднак у ваеннай гісторыі застаўся дзякуючы бітвы пры Ляне 1814 году паміж хаўрусьнікамі расейска-прускімі войскамі пад камандаваньнем прускага фэльдмаршала Гебгарда Блюхера, і французамі пад правадырствам Напалеона. Французы беспасьпяхова штурмавалі крэпасьць Ляна на высокім пагорку, а потым адкаціліся пад ударамі Блюхера.

Падчас Франка-прускай вайны ў 1870 годзе нейкі інжынэр падарваў парахавы склад, загубіўшы 500 мяшчанаў і пашкодзіўшы сьцяну сабора; ніжні горад моцна пацярпеў ад бамбардзіровак на зыходзе Другой сусьветнай вайны.

Галоўнай гарадзкой славутасьцю ва ўсе часы быў сабор Нотр-Дам — адзін з найбольш дасканалых узораў паўночнафранцускага гатычнага стылю. Ён быў пабудаваны ў XII стагодзьдзі, дабудоўваўся ў 1205—1215 гадах. Да таго ж часу належаць будынак суседняга манастыра й царква сьвятога Мартына. Вялікая падземная заля ў гатычным стылі цяпер прыстасавана пад шпіталь. У гарадзкім музэі выстаўлены рэдкія сярэднявечныя рэчы й карціны братоў Ленэн — ураджэнцаў Ляна. У двары музэю месьціцца капліца, выбудаваная ў XII стагодзьдзі тампліерамі. На адной з плошчаў стаіць помнік яшчэ аднаму лянцу — Жаку Маркету, які першым з эўрапейцаў наведаў вярхоўі ракі Місысыпі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лян (Францыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў