Перайсьці да зьместу

Лоўрэнс Стэрн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лоўрэнс Стэрн
Laurence Sterne
Партрэт Лоўрэнса Стэрна. Джошуа Рэйнадс.
Партрэт Лоўрэнса Стэрна. Джошуа Рэйнадс.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 лістапада 1713
Клёмнэл, Ірляндыя
Памёр 18 сакавіка 1768
Лёндан
Пахаваны
Сужэнец Elizabeth Lumley[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэліст, багаслоў
Мова ангельская мова[1]

Ло́ўрэнс Стэрн (па-ангельску: Laurence Sterne) (24 лістапада 1713, Клёмнэл, Ірляндыя18 сакавіка 1768, Лёндан) — выбітны ангельскі пісьменьнік XVIII ст.

Біяграфія і творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вывучаў у Кэмбрыджы багаслоўе, доўга быў пастарам у вёсцы. Першы раман, напісаны Стэрнам «Жыцьцё і меркаваньні Трыстрама Шэндзі» (англ. The life and opinions of Tristram Shandy; Лёндан, 17591767), здабыў аўтару вялізарнейшую папулярнасьць; навізна яго манэры ўзбудзіла ўсеагульную ўвагу і Стэрн, калі пераехаў у Лёндан, стаў улюбёнцам вышэйшага лёнданскага грамадзтва. Гэты раман складаецца з шэрагу эпізодаў; увесь твор у цэлым прасякнуты арыгінальнай вучонасьцю і ўяўляе сабой хутчэй геніальныя бязладныя накіды, чымся мастацкі твор, складзены на вядомаму пляну. «Трыстрам Шэндзі» вытрымаў шмат выданьняў, быў перакладзены на шматлікія эўрапейскія мовы і па сваёй сутнасьці зьяўляецца крытыкай на ўсю традыцыю рамана эпохі Асьветніцтва.

«Сэнтымэнтальныя падарожжы»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Болей зграбна напісаны раман «Сэнтымэнтальныя падарожжы па Францыі і Італіі» (англ. Sentimental journey through France and Italy; Лёндан, 1768), напісаны Стэрнам пасьля сапраўднага зьдзейсьненага ім падарожжа па пералічаных краінах. Гэтае сачыненьне, па якому атрымала сваю назву «сэнтымэнтальны» кірунак у літаратуры, уяўляе сабой адлюстраваньне любоўных прыгодаў падарожніка, якія чаргуюцца з выкладаньнем хвалюючых яго пачуцьцяў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лоўрэнс Стэрнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Sterne, Laurence, 1713-1768 // CONOR.SI