Леанард
Леанард лац. Leanard | |
Leonard | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Leon + Hardt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ленард, Лінард, Ленарт, Лінарт, Лянарт |
Вытворныя формы | Леварт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Леанард» |
Леанард (Ленард, Лінард), Ленарт (Лінарт, Лянарт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча. Жаночае імя — Леанарда.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Леанард, Лінард, Ленэрт, Лінэрт, або Ленарт (Leonard[1], Linard[2], Lienert, Lehnert, Lennart[3][4]) — імя германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова леў- (леан-) (імёны ліцьвінаў Левік, Левальд, Леварт; германскія імёны Leuico, Lewald, Levard) паходзіць ад германскага lēw 'леў'[7], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Мэйнарт, Сутарт; германскія імёны Beynart, Meinhart, Sutardus) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[8][9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Leonard (Lanard, Lenart)[10].
У 1628 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Jacobus Leonhardi, Sensburgensis Borussus[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Leonardus (29 траўня 1479 году)[12]; дворянин наш Ленартъ Косинскии (17 верасьня 1511 году)[13], Ленарту Косинскому, брату его (16 лістапада 1512 году)[14]; limites prati Leonardi Andreijkowicz (20 або 23 чэрвеня 1522 году)[15]; Ленартъ Гринькович[16], Ленартъ Кондриновичъ[17], Ленартъ Полепевич… Ленартъ Тальковичъ[18], Ленартъ Станковичъ[19], Ленартъ Радивиловичъ[20], Ленартъ Нарушевичъ[21], Ленартъ Контримовичъ[22], Ленартъ Пацевич… Ленартъ Шумятовичъ[23], Ленартъ Семеновичъ[24] (1528 год); з Сомилишок… Ленартъ Радивилович[25], Ленартъ Воитехович[26] (1533—1535 гады); Ленартъ Контримович… Ленартъ Шимкович Толмантовича (30 ліпеня 1545 году)[27]; Lenarth Dogierth (26 сакавіка 1554 году)[28]; Januss a Lienarth Chomiczy… Stasz a Lienarth Misiucziczy… Jan Lienarth (1558 год)[29]; Lenarth Przechrzcicz… Lenarth Mężay… Lenarth Rychlikowicz[30], Michał Lenart[31] (2 траўня 1558 году); Lenart Radziwiłowicz (1561 год)[32]; Ленартъ Сташкевичъ… Ленартъ Станькевичъ… Ленартъ Стаськовичъ (1563 год)[33]; Linard Chayduska… Lienard Mezay… Linard Danilowski… Linard Prosienski… Linard Richlikowicz… Lienard Riblikowicz… Sczesna Linartowicz… Pietrasz Lienard (1563 год)[34]; Ленартъ Довъкгиръдъ[35], Ленартъ Алексанъдрович Можеико[36] (1565 год); Ленартъ Климовичъ[37], Ленартъ Юревъ сынъ[38], Ленартъ Васковичъ[39], Ленартъ Марковичъ[40], Ленартъ Борысовичъ[41], Ленартъ Юрьевичъ[42] (1567 год); Lenard Okinca (1585 год)[43]; Samuel Leonhardi, Lithuannus (1589 год)[44]; Samuel Leonharti, Lituanus (1602 год)[45]; пани Станиславовая Ленартовича Довкгяловича (15 студзеня 1594 году)[46]; села Воишъвилтъ Ленартъ Матеевичъ (10 чэрвеня 1594 году)[47]; Настася Ленартовна (10 траўня 1595 году)[48]; Стасюкъ Буката, сыновъ два: Янукъ, Ленартъ… Ленартъ Чумодановъ, сыновь два: Павлюкъ, Андрей (1595 год)[49]; Янъ Ленартовичъ Ресскій (1601 год)[50]; Я Янъ Ленартовичъ Реcкий, возный воеводства Виленского (6 верасьня 1602 году)[51]; Adam Lenartowicz (20 лістапада 1604 году)[52]; Maciey y Lienart Oliechnowiczowie (7 красавіка 1610 году)[53]; а пана Миколая Ленартовича (12 лютага 1618 году)[54]; Lenart Micewic (26 лютага 1619 году)[55]; Pawel Linartowicz… Lenart Borckiel (24 чэрвеня 1645 году)[56]; Kazimierz Lanartowicz… Matheusz Lanartowicz (1690 год)[57]; Pater Antonius Lenartowicz, musicus (каля 1700—1702 гадоў)[58].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ленарт Касінскі — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1511—1512 гадох
- Ленарт Грынькавіч — ашмянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ленарт Кандрынавіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ленарт Полепевіч і Ленарт Талькавіч — вількамірскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ленарт Станькавіч — жыжмарскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ленарт Радзівілавіч — сумілішкаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ленарт Нарушавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ленарт Кантрымавіч, Ленарт Пацавіч і Ленарт Шумятавіч — радунскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ленарт Сямёнавіч — астрынскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Адам Ленартовіч — жыхар Кейданскай воласьці, які ўпамінаецца ў 1604 годзе
- Леанард Готаўт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік смаленскі ў 1727 годзе[59]
- Леанард Ойлер (1707—1783) — швайцарскі, нямецкі і расейскі матэматык, які зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё матэматыкі, а таксама фізыкі, мэханікі і астраноміі
- Леанард Пацей (каля 1730—1774) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, абозны і стражнік вялікі літоўскі
- Ігнаці Леанард Садоўскі — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста слонімскі, палкоўнік літоўскага войска
- Якуб і Ян Лейнартовічы — шляхцічы Менскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1787 годзе[60]
- Леанард Ходзька (1800—1871) — беларускі і польскі гісторык, публіцыст, выдавец
Ленарты (Lenart) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[61].
Ленартовічы (Lenartowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[62].
Ленартовічы (Lenartowicz) гербу Ястрабец — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[63].
Грынкевічы-Ленартовічы — літоўскі шляхецкі род[64].
У XVI ст. існавалі маёнткі Ленартаўшчызна (Ленартовщизна) і Ленатава (Ленартово) у Жамойцкім старостве[65].
На 1903 год існавала сядзіба Леанардышкі ў Расенскім павеце Ковенскай губэрні[66].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Ленарты, у былым Жамойцкім старостве — Лінарты, на гістарычнай Вількаміршчыне — Лінарцішкі, на гістарычнай Ашмяншчыне — Леанардава.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1053.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 45.
- ^ Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Oslo, 1982. S. 177.
- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 189.
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 143.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 122.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 158.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 158.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 311.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 368.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. С. 85.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. С. 99.
- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Вып. 2. 18‑я и 32 книги записей Литовской метрики: Метрика королевы Боны. — Москва, 2018. С. 267.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 58.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 71.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 74.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 84.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 86.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 88.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 93.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 29.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 36.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 82, 86.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 6, 1549—1577. — Lwów, 1910. S. 175.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 88—89, 126.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 35—36, 48.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 51.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 48.
- ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 139, 156—157.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 328, 340, 421, 430, 439, 483.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 157.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 167.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 789.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 888.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 895.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 898.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1159.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1312.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 293.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 103.
- ^ Die Matrikel der Unversität Heidelberg. Th. 2. — Heidelberg, 1886. S. 214.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 99.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 364.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 381.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 514.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 8. — Вильна, 1875. С. 41.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 188.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 28.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 49.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 252.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 77.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 141—142.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 124.
- ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 67.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 193.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 48, 133.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 120.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 333.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 165.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 558.