Кэтрын Зэта-Джонз
Кэтрын Зэта-Джонз (па-ангельску: Catherine Zeta-Jones; нарадзілася 25 верасьня 1969 году) — валійская кінаакторка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў Сўонсі (Заходні Ґляморґан, Валія) як Кэтрын Джонз у каталіцкай сям’і валійца-рабочага цукерачнае фабрыкі і ірляндкі. Валодае ангельскай, валійскай, гішпанскай і францускай мовамі. У дзяцінстве перанясла трахеатамію, пасьля якой застаўся шнар.
Акторская кар’ера Кэтрын Зэта-Джонз пачалася яшчэ ў дзяцінстве, яна сьпявала і танцавала ў мясцовым дзіцячым каталіцкім тэатры да дзесяцігадовага ўзросту, а ў 1987 годзе дэбютавала ў лёнданскім мюзыкле Сорак другая вуліца ў ролі Пэґі Соер. Праз год яна пераехала ў Францыю, дзе рэжысэр Філіп дэ Брока прапанаваў ёй ролю Шагерэзады ў фільме 1001 ноч. Гэта быў ейны дэбют у кіно.
Экзатычная прыгажосьць Зэты-Джонз, талент сьпявачкі і танцоркі абяцалі ёй вялікую кар’еру. У 1991 годзе яна зьнялася ў тэлевізыйным сэрыяле Мілыя бутоны траўня, які вывеў яе на новы ўзровень. Пасьля галоўных роляў у фільмах Маска Зора (1998) з Антоніё Бандэрасам і Пастка (1999) з Шонам Конэры Кэтрын Зэта-Джонз набыла сусьветную вядомасьць.
У 2003 годзе яна атрымала прыз Амэрыканскай акадэміі кінамастацтваў за найлепшую ролю другога пляну ў фільме Чыкаґа.
Кэтрын Зэта-Джонз — сусьветны твар брэндаў мабільных тэлефонаў T-Mobile і касмэтыкі Elizabeth Arden.
Замужам за акторам Майклам Дугласам, ад якога мае дачку і сына.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Леґенда Зора (2005)
- Дванаццаць сяброў Оўшана (2004)
- Тэрмінал (2004)
- Недапушчальная жорсткасьць (2003)
- Сындбад: леґенда сямі мораў (2003; голас)
- Чыкаґа (2002)
- Трафік (2000)
- Маска Зора (1998)
- і мн. інш.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Catherine Zeta-Jones // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Catherine Zeta-Jones // filmportal.de — 2005.
- ^ Catherine Zeta-Jones // FemBio database (ням.)
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка Кэтрын Зэта-Джонз (анг.) на TCM
- Нарадзіліся 25 верасьня
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Сўонсі
- Ордэн Брытанскай імпэрыі
- Камандоры ордэна Брытанскай імпэрыі
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну
- Ляўрэаты прэміі «Оскар»
- Ляўрэаты прэміі Гільдыі кінаактораў ЗША
- Валійскія акторкі
- Акторкі ЗША
- Дугласы
- Ляўрэаты прэміі BAFTA