Крапіўніцкі
Крапіўніцкі лац. Krapiŭnicki | |||||
укр. Кропивницький | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1754 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Кіраваградзкая | ||||
Плошча: | 103 км² | ||||
Вышыня: | 124 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 229 632 чал. (2017)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2229,44 чал./км² (2017) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 85,8% расейцы — 12,0% беларусы — 0,5% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-522 | ||||
Паштовыя індэксы: | 25000—25490 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°30′37″ пн. ш. 32°16′0″ у. д. / 48.51028° пн. ш. 32.26667° у. д.Каардынаты: 48°30′37″ пн. ш. 32°16′0″ у. д. / 48.51028° пн. ш. 32.26667° у. д. | ||||
Крапіўніцкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.kr-rada.gov.ua/ |
Крапіўні́цкі[2][3] (па-ўкраінску: Кропивницький, да 1924 року — Лізаветград, у 1924—1934 роках — Зіноўеўск, у 1934—1939 роках — Кірава, у 1939—2016 гадах — Кіраваград) — места на поўдні цэнтральнай часткі Ўкраіны, на рацэ Інгуле. Адміністрацыйны цэнтар Кіраваградзкай вобласьці і Крапіўніцкага раёну. Плошча 103 км². Насельніцтва 229 632 чал. (2017).
Знаходзіцца за 250 км на поўдзень ад Кіева. Вузел аўтамабільных шляхоў, чыгуначная станцыя на лініі Чарналеская — Памочная, аэрапорт.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1934—2016 гадах горад меў назву ў гонар расейскага савецкага палітычнага дзеяча Сяргея Кірава, які ніколі ў ім ня быў і ніякім чынам зь ім не зьвязаны.
У грамадзкасьць уздымала пытаньне пра неабходнасьць перайменаваньня места, у 2001 праводзіўся адпаведный мескій рэфэрэндум.
14 ліпеня 2016 году горад быў перайменаваны ў Крапіўніцкі[4], у гонар Марка Крапіўніцкага — аднаго з заснавальнікаў украінскага прафэсійнага тэатру.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1754: заснаваньне фартэцыі Сьв. Лізаветы, зь якім зьвязваюць пачатак гісторыі сучаснага места.
- 1775: мястэчка вакол фартэцыі пачало звацца Лізаветградам (дагэтуль, на думку шэрагу ўкраінскіх гісторыкаў, яно мела назву Новаказачын).
- 1784: атрымаў статус места, цэнтар павету.
- 1797: у Наварасейскай губэрні, з 1802 — у Мікалаеўскай, а з 1803 — у Хэрсонскай губэрні
- 1919: у складзе ЎССР.
- 1932: у Адэскай вобласьці.
- 1939: цэнтар вобласьці.
- 5 жніўня 1941 — 5 студзеня 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1939 — 103 тыс. чал.
- 1959 — 132 тыс. чал.
- 1972 — 201 тыс. чал.[5]
- 1991 — 277,9 тыс. чал.[6]
- 2001 — 254 тыс. чал.[7]
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]украінская мова | расейская | армянская | беларуская |
---|---|---|---|
79,43% | 19,91% | 0,16% | 0,10% |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы машынабудаваньня, лёгкай, харчовай і горнай прамысловасьці.
Асноўныя заводы: ЗАТ «Гідрасіла Груп» (па-ўкраінску: ЗАТ «Гідросила Груп», распрацоўка і вытворчасьць гідраўлічных сілавых машынаў і кампанэнтаў гідрамашынаў), ААТ «Чырвоная Зорка» (па-ўкраінску: ВАТ «Червона зірка», вытворчасьць засевак і тэхнікі па апрацоўцы глебы), ЗАТ НВП «Радый» (па-ўкраінску: ЗАТ НВП «Радій», электроніка, сыстэмы абароны і кіраваньня для атамных электрастанцыяў).
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да гістарычна-архітэктурных помнікаў Крапіўніцкага належаць:
- Катэдральны сабор Раства Багародзіцы (Грэцкая царква, 1805—1812);
- Рэшткі Фартэцыі Сьв. Лізаветы (XVIII ст.);
- Комплекс збудаваньняў вайсковага мястэчка (кан. 1840-х — пач. 1850-х);
- Сабор Праабражэньня Гасподняга (XVIII—ХІХ стагодзьдзі);
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы (1850—1875);
- Харальная сынагога (1853).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Сабор Праабражэньня Гасподняга
-
Збудаваньне ў стылі мадэрн
-
Мастацкі музэй
-
Інгул у Крапіўніцкім
-
Вуліца Кірава
-
Стадыён «Зірка»
-
Пешы мост праз Інгул
-
Меская рада
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімер Віньнічэнка (1880—1951) — украінскі дзяржаўны дзяяч, літаратар і публіцыст
- Мозэс Гомбэрг (1866—1947) — амэрыканскі хімік-арганік, вядомы як «бацька хіміі радыкалаў»
- Яраслаў Івашкевіч (1894—1980) — польскі пісьменьнік, паэт, драматург, перакладнік
- Іван Карпенка-Карый (Табілевіч) (1845—1907) — украінскі драматург і артыст
- Марка Крапіўніцкі (1840—1910) — украінскі драматург, артыст, рэжысэр і адзін з заснавальнікаў сталага прафэсійнага ўкраінскага тэатру ў Лізаветградзе
- Ігар Крутой (нар. 1954) — расейскі кампазытар
- Генрых Нэйгауз (1888—1964) — піяніст, пэдагог і публіцыст
- Караль Шыманоўскі (1882—1937) — польскі кампазытар, піяніст, пэдагог, музычны крытык, адзін з найбольш відных дзеячоў польскай музычнай культуры першай паловы XX ст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2017 zip (укр.)
- ^ «Працоўная група [сучаснае нармалізацыі беларускага клясычнага правапісу] сьведама адмовілася ад асьвятленьня тых момантаў правапісу, якія не разыходзяцца ў клясычным і афіцыйным стандартах. Аднак, насуперак традыцыі артаграфічна-граматычнага сынкрэтызму <…>, Збор улучае выключна артаграмы (правілы артаграфіі)». Цыт. па:Асноўныя прынцыпы // Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў: сучасная нармалізацыя / Саўка, З. [і інш.]. — Менск: 2005.
- ^ Геаграфічныя назвы. Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову = Географические названия. Способы и правила передачи географических названий и терминов Украины на белорусский язык: Тэхнічны кодэкс устаноўленай практыкі. ТКП 177—2009 (03150). — Уведз. 17.03.09. — Мінск: Белкартаграфія; Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 2009. — С. 2-4. — 14 с.
- ^ Про приведення назви міста Кіровоград Кіровоградської області у відповідність із вимогами Закону України «Про засудження комуністичного та націонал-соціалістичного (нацистського) тоталітарних режимів в Україні та заборону пропаганди їхньої символіки» (укр.)
- ^ Кировоград // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Кировоград // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Всеукраїнський перепис населення 2001. Чисельність наявного населення та його розподіл за статтю. Кіровоградська область, м. Кіровоград (міськрада)(недаступная спасылка)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Elizabetgród // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 344—345
- Елизаветград // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.