Карыбут (імя)
Карыбут лац. Karybut | |
Karibaudis Coributh | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Caro + Budo Hari + Boto |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Карыбот, Карабуд, Карбут, Карбот, Корбут, Карпут |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Карыбут» |
Карыбут (Карыбот), Карбут (Карбот), Карабуд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Корбут[a] (Корбат, Карабут).
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карыбода або Карыбут (Karibaudis, Korybut[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымонт, Карыят; германскія імёны Caroman, Caromond, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[3] або ад гоцкага[4] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[2], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5] або ад асновы -буд- (-бод-)[6] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[7]). Такім парадкам, імя Карыбут азначае «цяжкі корань»[8].
Германскае паходжаньне імя Карыбут (Korybut) сьцьвердзіў этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук — ад германскага імя Hariboth (Harboth)[1], якое таксама фіксуецца ў форме Cariobaud (Cario-baud)[9][10][11]. Адзначалася гістарычнае бытаваньне імя Карыбут у Польшчы: Mathias Coributh… vicarius perpetuus in ecclesia Gneznensi (1440 год); domino… Coributh (1451 год); Koributh… Kuriboth (1495 год)[12].
У Польшчы ў XVI—XVIII стагодзьдзях адзначаліся прозьвішчы Karbot, Korybut[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Cariebut (31 кастрычніка 1382 году[14])[15]; Caribut (31 кастрычніка 1382 году[16])[17]; Coribut (14 жніўня 1385 году)[18]; Nos Demetrius, alias Korybuth, dux Litwanie, dominus et heres de Nowogrodek (23 кастрычніка 1386 году)[19]; Corybutho Novogrodensi[20], Coriboto Nouogrodensi[21] (17 лютага 1387 году); Coributh Nowogrodensi (20 лютага 1387 году)[22]; Coributo Novogrodensi (22 лютага 1387 году)[23]; Дмитрии инемъ именемъ Корибутъ князь Новгородьскии и Северскии[24] (26 красавіка 1388 году)[25]; Мы Дмитрии инемъ именемъ Корибутъ князь Литовскии[24] (18 траўня 1388 году)[26]; Karobud (10 жніўня 1388 году[27])[28]; Мы, княз Дмитрий Олгердович[29] (16 сьнежня 1388 году)[30]; зять мой князь Корибутъ[24] (1393 год)[31]; Iwan Coributowicz junior (29 лістапада 1430 году)[32]; Fedor Korybuthowicz (22 чэрвеня 1431 году)[33]; Iwaschco Coributowicz (6 верасьня 1431 году)[34]; Fedor Koributhowicz (15 кастрычніка 1432 году)[35]; Fedor Koributhovicz [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[36]; Koributh (Ян Длугаш)[37]; Korbut (Хроніка Быхаўца)[38]; Корибутова дочка Олкирдовича Маря… тая Маря Корыбутовна… князя Иванова сестра Корыбутовича (15 сакавіка 1505 году)[39]; люди нашы Городенъское волости… доилида Мартина Корботовича… Мартина Корбутовича (1 студзеня 1519 году)[40]; боярынъ повету Слонимского Петръ Корбутъ (3 верасьня 1533 году)[41]; панъ Мартинъ Корбутовичъ — бояринъ ей милости пани Кищиное (12 кастрычніка 1570 году)[42]; Корибут… Корибут Олгердович (Хроніка літоўская і жамойцкая)[43]; Созона Корбата пуста (6 ліпеня 1601 год)[44]; pana Korbuta (1621 год)[45]; pana Lewona, pana Jana Korbutow (30 чэрвеня 1633 году)[46]; Ивань Корибут, Васил Корибутов зят (1649 год)[47]; pana Jarosza Korbuta (21 траўня 1653 году)[48]; Roman Korbutt… Lewon Korbut… Pawełł Korbutt… Iwan Korbutt, Iakub Korbut… Hryhory Korbut… Fiedor Korbut, Siemion y Fiedor Korbutowie… Moysiey Korbutt… Iwan Korbutt… Hryhory Korbut… Ian Korbut (4 красавіка 1657 году)[49]; до вельможного княжати его милости Кориботовича Збараского (1 жніўня 1667 году)[50]; Marcina Korbuta… Iwan Korbut (19 жніўня 1684 году)[51]; szlachetny Korbutowicz (18 красавіка 1757 году)[52]; Pietrok Korbut… Pauluk Korbut (4 сакавіка 1759 году)[53]; Leon Korbut — strażnik Smoleński (6 лютага 1764 году)[54]; Leon Korbut — skarb. Smoleński (19 лютага 1764 году)[55]; Antoni Korbutt (4 кастрычніка 1765 году)[56]; Jan Korbut (7 лістапада 1765 году)[57]; Korbhutowicz (Korputowicz, 1768 год)[58]; Casimiri Korbut (1798 год)[59]; Karbutowiczowna (1802 год)[60].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Карыбут (у праваслаўі Дзьмітры; каля 1358 — па 1404) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь наваградзкі; меў сыноў Івана, Жыгімонта і Хведара, пачынальнік родаў Карыбутавічаў, Карыбут-Вішнявецкіх і Карыбут-Варанецкіх
- Андзюн Карбот — каралеўскі слуга аптэкар, які ўпамінаецца ў 1586 годзе[61]
- Марцыян Карбат (Marcyan Karbot) — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Ўладзіслава Вазы ад Сандамірскага ваяводзтва[62]
- Ян Карбат (Jan Karbot) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага, каморнік гродзкі пільзьненскі, электар Уладзіслава Вазы ад Сандамірскага ваяводзтва[62]
- Марцін Корбат (Marcin Korbot) — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута Вішнявецкага ад Сандамірскага ваяводзтва[63]
- Станіслаў Корбат (Stanisław Korbot) — электар Міхала Карыбута Вішнявецкага ад Сандамірскага ваяводзтва[63]
- Лявон Корбут — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стражнік і скарбнік смаленскі
- Бэніямін Казімер Карыбут Скіндэр — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік вількамірскі ў 1694—1704 гадох[64]
- Іван Карабут — жыхар вёскі Задашчэньня (каля Шацку), які ўпамінаецца ў 1749[65] і 1755[66] гадох
- Антон Корбут — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[67]
- Ян Корбут — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1777 годзе[68]
- Пётар Карбутовіч і Пётар Карыбутовіч — шляхцічы Менскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1787 годзе[69]
Прыдомкам Карыбут карысталіся літоўскія княскія роды Вішнявецкіх, Варанецкіх і Збараскіх, шляхецкі род Дашкевічаў[70].
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Аршаншчыне адзначаўся шляхецкі род Корбутаў[71].
Корбуты (Korbut) — прыгонныя зь вёскі Пелякі (каля Лынтупаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[72].
Корбуты — парафіяне царквы ў Баслаўцы (Случчына) на 1840 год[73].
Корбуты — парафіяне царквы ў Лапічах (Меншчына) на 1870—1883 гады[74].
Корбуты гербу Корчак — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[75].
Корбуты (Korbut) — літоўскі шляхецкі род з Лынтупаў, Сьвянцянаў і ваколіцаў Кабыльніку[76].
Карбутовічы (Korbutowicz) гербу Корчак — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[77] з Жытомірскага павету[78].
Карыбуты (Korybut) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Холмскага павету[79].
Карбаты (Karboth) гербу Тры булавы — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Кракаўскага і Сандамірскага ваяводзтваў[80].
Карбутовіч (Korbutowicz) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[81].
На 1904 год існавала сядзіба Корбаты ў Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні[82].
На 1909 год існаваў засьценак Харыбут у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[83].
На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Карбатоўка, у ваколіцах Канатопу — Карабутава (упаміналася ў 1649 і 1664 гадох як Кориботово)[84].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 26.
- ^ а б Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ K // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 59.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Haubrichs W. Romano-germanische Hybridnamen des frühen Mittelalters nördlich der Alpen // Akkulturation. Probleme einer germanisch-romanischen Kultursynthese. — Berlin, 2004. S. S. 180.
- ^ Reichert H. Lexikon der altgermanischen Namen. I. — Wien, 1987. S. 170.
- ^ Khallieva Boiché O. Imja et Name, Aux sources de l'anthropnymie germanique, anglo-saxonne et slave. — Presses de l’université Paris-Sorbonne, 2015. P. 347.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 3. — Wrocław, 1971—1973. S. 88.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 236, 284.
- ^ Договор между ВКЛ и Тевтонским орденом о передаче части Жемайтии за рекой Дубисой (1382), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 57.
- ^ Договор между ВКЛ и Тевтонским орденом о военной помощи (1382), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 59.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 3.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 10.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 6.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 8.
- ^ Земский привилей боярам-католикам ВКЛ (1387), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 14.
- ^ а б в Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 160.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 82.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 84.
- ^ Жалоба магистра Тевтонского ордена на захват Литвой замка в Мазовии (1388), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 47.
- ^ Присяжная грамота князя Дмитрия Ольгердовича (1388), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 98.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 118.
- ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 515.
- ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 272.
- ^ Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 1. — Cracoviae, 1876. P. 70.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
- ^ Joannis Długossii seu longini canonici Cracoviensis Historiae Polonicae libri XII. T. 3. L. 9, 10. — Cracoviae, 1876. P. 172, 406, 409, 486, 500.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 141, 145.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 312.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 11 (1518—1523). — Vilnius, 1997. P. 75.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 86.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 22. — Вильна, 1895. С. 432.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 70.
- ^ Тэльман Маслюкоў, Інвентар Лаўрышаўскага манастыра 1601 года
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 122.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 337.
- ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 240.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 392.
- ^ Глінскі Я. Рэестр зямян Слуцкага і Капыльскага княстваў 1657 году // Архіварыус. Вып. 21, 2023. С. 71—73, 75, 79.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 466.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 500.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 8. — Вильна, 1875. С. 213.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 82.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 13. — Вильна, 1886. С. 221.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 13. — Вильна, 1886. С. 236.
- ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 117.
- ^ Malewski Cz. Popis szlachty lidzkiej z 1765 roku // Rocznik Stowarzyszenia Naukowców Polaków Litwy. 2005. S. 168—183.
- ^ Sinkevičiūtė D., Račickaja V. Lietuvių dvikamienių vardų kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 16, 2014. P. 302.
- ^ Гурская Ю., Вайткявичус В. Балтийское наследие в Восточной Беларуси: новые исторические и лингвистические данные об Обольцах // Acta Baltico-Slavica. Nr. 32 (2008). С. 21.
- ^ Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 201.
- ^ а б Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 86.
- ^ а б Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 98.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 412.
- ^ Яўген Анішчанка, Шацк инвентарь 1749 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 чэрвеня 2018 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Шацк инвентарь 1755 г. в Минском воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 25 сакавіка 2018 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства на сеймике 1777 г. Список, Архіў гісторыка Анішчанкі, 13 лютага 2016 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897.S. 61.
- ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 25.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 74.
- ^ Яўген Анішчанка, Баславец церковь в Слуцком уезде 1840 г. прихожане, Архіў гісторыка Анішчанкі, 4 сакавіка 2016 г.
- ^ Яўген Анішчанка, церковь Лапичи Игуменского уезда. Прихожане, Архіў гісторыка Анішчанкі, 10 чэрвеня 2015 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 583.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 109.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 280, 284.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 7. — Warszawa, 1937. S. 54.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 7. — Warszawa, 1937. S. 54.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 262.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 1050.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 247.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 208.
- ^ Непокупный А. П. Балто-севернославянские языковые связи. — Киев, 1976. С. 167.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)