Канстытуцыя Грузіі
Выгляд
Канстытуцыя Грузіі — асноўны закон Грузіі; адзіны, які мае найвышэйшую юрыдычную сілу, прамое дзеяньне і вяршэнства на ўсёй тэрыторыі Грузіі, палітыка-прававы акт, з дапамогай якога народ заснаваў асноўныя прынцыпы грамадзкага ладу і дзяржавы, вызначыў суб’екты дзяржаўнай улады, мэханізм яе ажыцьцяўленьня, замацаваў ахоўныя дзяржавай правы, свабоды і абавязкі чалавека і грамадзяніна.
Грузінская канстытуцыя была прынятая 24 жніўня 1995 году і перагледжана 15 кастрычніка 2010 году.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Разьдзел першы. Агульныя палажэньні
- Разьдзел другі. Грамадзянства Грузіі. Асноўныя правы
- Разьдзел трэці. Парлямэнт Грузіі
- Разьдзел чацьверты. Прэзыдэнт Грузіі
- Разьдзел пяты. Судовая ўлада
- Разьдзел шосты. Дзяржаўныя фінансы і кантроль
- Разьдзел сёмы. Абарона дзяржавы
- Разьдзел восьмы. Перагляд Канстытуцыі
- Разьдзел дзевяты. Пераходныя палажэньні