Занёманскае прадмесьце
Гістарычны раён | |
Занёманскае прадмесьце
| |
![]() Занёманскі фарштат, 30-ыя гг. XX ст. Магчыма 1931 год, паводка на Нёмане.
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Горадня |
Каардынаты | 53°41′39.53″ пн. ш. 23°50′49.9″ у. д. / 53.6943139° пн. ш. 23.847194° у. д.Каардынаты: 53°41′39.53″ пн. ш. 23°50′49.9″ у. д. / 53.6943139° пн. ш. 23.847194° у. д. |
Архітэктурны стыль | Барока, клясыцызм |
Першае згадваньне | XIV ст. |
Будаваньне | XIV ст.—XVIII |
Статус | мікрараён |
Занёманскае прадмесьце на мапе Беларусі ![]() ![]() Занёманскае прадмесьце | |
![]() |
Занёманскае прадмесьце, Занёманскі пасад, Занёманскі фарштат — састарэлая назва гістарычнай часткі гораду Горадні, пачаў будавацца ў 14 ст. на левым беразе ракі Нёман. Абмежаваны чыгункай, вуліцамі Дарвіна, Гагарына і Міру. Галоўная – вул. Гарнавых (былая Ліпавая), мостам церазь Нёман злучае раён з цэнтрам Старога горада.
Вядома, што ў 1392 г. князь Вітаўт дазволіў крыжакам пабудаваць у Занямоньні замак Новая Горадня, які, аднак, у тым жа годзе быў разбураны.
У пэрыяд з 15 па 16 ст. у Заньнёманьні, фарміруецца новы рынак, добра зьвязаны з воднай камунікацыяй. Гандлёвая плошча атрымала тыповую форму прамавугольніка, да вуглоў якога падыходзілі вуліцы. Паблізу, насупраць замкаў існаваў зьвярынец з сажалкамі, элемэнт дастаткова пашыраны ў гарадах і рэзыдэнцыях магнатаў XV—XVI стагодзьдзяў.
Абедзьве часткі гораду злучаліся мостам церазь Нёман на ражавых апорах і з уезнай вежай. Разьвіцьцё пляніроўкі і забудовы суправаджалася павышэньнем узроўню гарадзкога добраўпарадкаваньня. Вуліцы былі забрукаваны, у 1541 г. зроблены водаправод. У 17-18 ст. пабудаваны францысканскі кляштар.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/%D0%97%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%86%D0%B5.jpg/350px-%D0%97%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%86%D0%B5.jpg)
|