Перайсьці да зьместу

Жак-Люі Давід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жак-Люі Давід
Давід. Аўтапартрэт (1794)
Дата нараджэньня 30 жніўня 1748(1748-08-30)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 сьнежня 1825(1825-12-29)[1][2][3][…] (77 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці інсульт
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, палітык, архітэктурны чарцёжнік
Сябра ў Каралеўская акадэмія малярства і скульптуры[d], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d] і Акадэмія прыгожых мастацтваў[d]
Жанры гістарычны жывапіс[1], партрэт[5][1], алегорыя[d][1], пэйзаж[1] і рэлігійны жывапіс[d][1]
Плынь нэаклясыцызм[6]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Жак-Люі Даві́д (па-француску: Jacques-Louis David; 30 жніўня 1748, Парыж — 29 сьнежня 1825, Брусэль) — францускі мастак, заснавальнік францускага нэаклясыцызму.

У 1775—1780 гадах навучаўся ў Францускай акадэміі ў Рыме, дзе вывучаў антычнае мастацтва і творчасьць майстроў эпохі Адраджэньня. У 1783 абраны чальцамі Акадэміі жывапісу.

Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху, у 1792 годзе абраны дэпутатам Нацыянальнага канвэнту, галасаваў за сьмерць караля Людовіка XVI. Далучыўся да радыкальна-экстрэмісцкага крыла рэвалюцыянэраў на чале з Маратам і Рабэсп’ерам. Зьяўляўся чальцом Камітэту грамадзкай бясьпекі, у якасьці якога падпісваў загады аб арышце «ворагаў рэвалюцыі». У 1794 годзе пасьля тэрмідарыянскага перавароту заключаны ў турму за рэвалюцыйныя погляды.

У 1797 годзе стаў сьведкам урачыстага ўезду ў Парыж Напалеона, і з тых часоў становіцца яго палкім прыхільнікам.

Пасьля паразы Банапарта пры Ватэрлёо (1815) бяжыць у Швайцарыю, затым пераехаў у Брусэль, дзе пражыў да канца жыцьця. Пахаваны на могілках сьвятой Гудулы ў Брусэлі.