Дуброўнік (аэрапорт)
Аэрапорт Дуброўнік Zračna luka Dubrovnik | |
IATA: DBV – ICAO: LDDU | |
Асноўнае | |
---|---|
Тып аэрапорту | грамадзянскі |
Апэратар | TAV Airports Holding |
Месцазнаходжаньне | Дуброўнік, Харватыя |
Адкрыты | 1962 |
Вышыня н. у. м. | 161 м |
Вэб-сайт | [1] |
Аэрапорт Дуброўнік (па-харвацку: Zračna luka Dubrovnik) (IATA: DBV, ICAO: LDDU) — аэрадром за 20 км ад гораду Дуброўнік, Харватыя, каля вёскі Чыліпі (Čilipi), у сувязі з чым яго бывае называюць «аэрапорт Чыліпі».
З аэрапорту самалёты накіроўваюцца ў Ірляндыю, Вялікабрытанію, Нямеччыну, Турэччыну, Украіну, Расею, Фінляндыю, Польшчу, Гішпанію, Ізраіль, Нарвэгію. Абслугоўваюцца і ўнутраныя рэйсы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пабудаваны ў 1962 годзе. У 1987 годзе аэрапорт дасягнуў сваёй максымальнай загрузкі ў гісторыі, перавёзшы 1,5 млн пасажыраў і 2500 т грузаў. Баявыя дзеяньні падчас вайны ў Харватыі прывялі да закрыцьця аэрапорту. Зноў пачаў працаваць у 2000 годзе (395 тыс. пасажыраў і 680 т грузу). У 2011 годзе перавёз 1,35 млн пасажыраў і 420 тон грузу [1]. Колькасьць пасажыраў значна павялічваецца падчас курортнага сэзону ў Харватыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка аэрапорту (харв.) (анг.)