Перайсьці да зьместу

Гімалія (спадарожнік Юпітэра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гімалія
спадарожнік Юпітэру
Гісторыя адкрыцьця
Першаадкрывальнік Чарлз Пэрайн
Дата адкрыцьця 3 сьнежня 1904
Месца адкрыцьця Lick Observatory[d]
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 11 493 550 км
Эксцэнтрысытэт 0,16
Арбітальны пэрыяд 250,56 дня
Нахіл арбіты 29,59° (да экватару Юпітэру), 27,5° (да экліптыкі)
Фізычныя характарыстыкі
Дыямэтар 170 км
Сярэдні радыюс 85 км
Плошча паверхні 90 800 км²
Маса 6,7 × 1018 кг
Шчыльнасьць 1,63 г/см³
Прыскарэньне вольнага паданьня 0,062 м/с²
Пэрыяд вярчэньня вакол сваёй восі 7 гадзінаў 46 хвілінаў 55 сэкундаў
Альбэда 0,04
Бачная зорная велічыня 14,6
Тэмпэратура паверхні 124 К (−149 °С)
Атмасфэра адсутнічае

Гімалія — спадарожнік плянэты Юпітэр, шосты паводле дыямэтру і пяты паводле масы сярод спадарожнікавай сыстэмы Юпітэра. Адкрыты Чарлзам Пэрайнам 3 сьнежня 1904 року ў абсэрваторыі Лік.[1] Названы ў гонар німфы Гімаліі, што мела тры сыны ад Зэўса. Разам зь іншымі зьнешнімі спадарожнікамі Гімалія атрымала сучаснае імя толькі ў 1975 годзе.[2] З 1955 па 1975 рок спадарожнік меў назву Гестыя.[3]

Гімалія зьяўляецца галоўным целам сярод спадарожнікаў сваёй групы, куды таксама ўваходзяць Леда, Лісытэя, Эляра і Дыя. Усе целы групы Гімаліі маюць прыкметны нахіл кружнікаў, валодаюць даволі значным эксцэнтрысытэтам і абыходзяць Юпітэр цягам 8—9 месяцаў.

Гімалія была сфатаграфаваная з адлегласьці 4,4 мільёну кілямэтраў апаратам «Касыні» ў 2000 року і станцыяй «Новыя Гарызонты» ў 2007. Спадарожнік мае шэры колер, падобны да астэроідаў тыпу C.[4]

  1. ^ Porter, J. G. (1905). "Discovery of a Sixth Satellite of Jupiter". Astronomical Journal 24 (18): 154B. Bibcode:1905AJ.....24..154P. doi:10.1086/103612.;
  2. ^ Marsden, B. G. (7 October 1974). "Satellites of Jupiter". IAUC Circular 2846.
  3. ^ Payne-Gaposchkin, Cecilia; Katherine Haramundanis (1970). Introduction to Astronomy. Englewood Cliffs, N.J.: Prentice-Hall. ISBN 0-13-478107-4.
  4. ^ Rettig, T. W.; Walsh, K.; Consolmagno, G. (December 2001). "Implied Evolutionary Differences of the Jovian Irregular Satellites from a BVR Color Survey". Icarus 154 (2): 313–320. Bibcode:2001Icar..154..313R. doi:10.1006/icar.2001.6715. edit