Гульнара Карымава
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Гульнара Карымава | |
па-ўзбэцку: Гулнора Исломовна Каримова | |
Гульнара Карымава | |
Імя пры нараджэньні | Гульнара Ісламаўна Карымава |
---|---|
Род дзейнасьці | прадпрымальніца, дзяржаўны дзяяч |
Дата нараджэньня | 8 ліпеня 1972 (52 гады) |
Месца нараджэньня | Фэргана, СССР |
Грамадзянства | Узбэкістан |
Месца вучобы | |
Занятак | дыпляматка, палітык, прадпрымальніца, сьпявачка |
Псэўданімы | Googoosha |
Бацька | Іслам Карымаў |
Маці | Тацяна Карымава |
Дзеці | Іслам (сын), Іман (дачка) |
Гульнара Ісламаўна Карымава (па-ўзбэцку: Гулнора Исломовна Каримова; нарадзілася 8 ліпеня 1972 году, Фэргана, Узбэцкая ССР, СССР) — старэйшая дачка першага прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава (1990—2016), сястра Лолы Карымавай.
Пасол Узбэкістану ў Гішпаніі са студзеня 2010 году па ліпень 2012 году. Карымаву, лічылі магчымай наступніцай свайго бацькі на пасту прэзыдэнта краіны, аднак пасьля 2013 году ў Гульнары паўсталі сваркі з бацькам і яна стала імкліва губляць уплыў ва Ўзбэкістане. Карымава прафэсійна займаецца дызайнам ювэлірных вырабаў, вядомая як сьпявачка пад сцэнічным псэўданімам Гугуша, зьяўляецца старшынём апякунскай рады няўрадавага фонду «Форум культуры й мастацтва Ўзбэкістану» і шэрагу іншых грамадзкіх арганізацыяў. З 2013 году знаходзілася пад хатнім арыштам.
Паходжаньне. Вучоба
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гульнара — старэйшая дачка Іслама й Тацьцяны Карымавых, нарадзілася ў Фэргане. У 1988 годзе яна скончыла юнацкую матэматычную акадэмію ў Ташкенце, у 1994 годзе — аддзяленьне міжнароднай эканомікі філязофска-эканамічнага факультэта Ташкенцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту са ступеньню бакаляўра. У 1992 годзе таксама навучалася ў Новым Ёрку, ЗША. У 1996 годзе Карымава скончыла магістратуру Інстытуту эканомікі пры Акадэміі навук Рэспублікі Ўзбэкістан, у 2000 годзе атрымала ступень магістра мастацтваў у Гарвардзкім унівэрсытэце. У 2001 годзе яна стала доктарам палітычных навук ва Ўнівэрсытэце сусьветнай эканомікі й дыпляматыі ў Ташкенце, а ў 2009 годзе там атрымала навуковае званьне прафэсар. У 2006 годзе Карымава атрымала ступень бакаляўра ў вобласьці тэлекамунікацыяў у Ташкенцкім унівэрсытэце інфармацыйных тэхналогій.
Работа ў МЗС
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У чэрвені 1995 году Карымава стала працаваць у Міністэрстве замежных справаў Узбэкістану, займала пасаду дарадцы міністра. Зь верасьня 2003 па красавік 2005 году яна працавала дарадцам-пасланцам пасоьства Ўзбэкістану ў Расеі, да гэтага была дарадцам сталага прадстаўніцтва Ўзбэкістану ў штаб-кватэры ААН у Новым-Ёрку. У лютым 2008 году яна была прызначана намесьнікам міністра замежных справаў Узбэкістану па пытаньнях міжнароднай супрацы ў культурна-гуманітарнай сфэры. У верасьні 2008 году Карымава была прызначана сталым прадстаўніком Рэспублікі Ўзбэкістан пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. У чэрвені 2013 году агенцтва Франс Прэс са спасылкай на МЗС Узбэкістану паведаміла, што Карымава больш не займае гэтую пасаду.
У студзені 2010 году Карымава была прызначана паслом Узбэкістану ў Гішпаніі. Напачатку ліпеня 2012 году Карымава пакінула гэты пост.
Пачынаючы з 2008 году, экспэрты й палітолагі разглядалі сьвецкую, багатую й уплывовую спадчыньніцу Карымава як магчымую наступніцу свайго бацькі на пасту прэзыдэнта Ўзбэкістану. Сама Гульнара, адказваючы ў 2012 годзе на пытаньне, ці лічыць яна сябе патэнцыйным кіраўніком дзяржавы, растлумачыла, што бачыць сябе амбіцыйным чалавекам, а «патэнцыйным кіраўніком дзяржавы можа быць кожны, хто мае амбіцыі й пры гэтым яшчэ нейкія мазгі й імкненьне». Аднак з 2013 году, пасьля трапленьня ў поле зроку праваахоўных органаў (як на Захадзе, так і на радзіме), сваркі з бацькам і іншых канфліктаў у сям’і, Карымава стала губляць уплыў і апору ва Ўзбэкістане, а потым фактычна апынулася ў ізаляцыі.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ліпені 1991 году на дне народзінаў сваёй сяброўкі Гульнара пазнаёмілася з узбэкам з Аўганістану, грамадзянінам ЗША Мансурам Максуды, за якога яна выйшла замуж. Пасьля вясельля муж Гульнары атрымаў пасаду дырэктара прадстаўніцтва кампаніі Coca-Cola у Ташкенце. Ад гэтага шлюбу ў 1992 годзе нарадзіўся сын Іслам, а ў 1999 годзе дачка — Іман. У 2001 годзе шлюб распаўся, Карымава разам зь дзецьмі зьехала зь сямейнай хаты ў Нью-Джэрзі. Шлюбаразводны працэс доўжыўся два гады й павярнуўся міжнародным скандалам. Амэрыканскі суд падаў апеку над дзецьмі Максуду, абавязаў Гульнару вярнуць былому мужу дзяцей і выдаў санкцыю на яе затрыманьне. У адказ улады Ўзбэкістану зьвінавацілі Мансура ў махлярстве, утойваньні падаткаў, атрыманьні хабару ў адменна буйных памерах, крадзяжы маёмасьці й адмываньні грошай, і абвясьцілі ў міжнародны вышук. Максуду пазбавілі ўсіх пасадаў і даходаў, а яго сям’ю выгналі з Узбэкістану. 9 ліпеня 2008 году Найвышэйшы суд штата Нью-Джэрзі пастанавіла вярнуць Карымавай поўнае права на дваіх дзяцей.
Не падтрымвае адносін са сваёй малодшай сястрой Лолай з 2001 году
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гульнара Карымава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гульнара Каримова: «Меня всегда называли послом Узбекистана»
- Журнал Hello! — Гульнара Каримова
- Журнал Harper’s Bazaar — Гульнара Каримова
- Газета «Коммерсантъ» — Гульнара Каримова пополнила модельный ряд // Дочь президента Узбекистана устроила модный показ
- Гульнары Каримовой GULI – концепция миража
- Официальный Сайт GULI — бренда Гульнары Каримовой