Перайсьці да зьместу

Грызухавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грызухавыя
Марская сьвінка (Cavia porcellus) — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадHystricomorpha
СямействаГрызухавыя
Бінамінальная намэнклятура
Caviidae
Fischer de Waldheim, 1817
Капібара — самы буйны сярод сучасных грызуноў

Грызухавыя (Caviidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 7 сучасных родаў і 23 сучасныя віды[1]. Яны насяляюць большую частку Паўднёвай Амэрыкі. Яны могуць жыць ад багністых поймаў да сухіх, камяністых, вышынных лугоў, але звычайна не сустракаюцца ў густых джунглях. Выкапныя рэшткі вядомыя ад міяцэну Паўднёвай Амэрыкі[2][3].

Грызухавыя — марфалагічна разнастайнае сямейства — віды Galea важаць да 600 грамаў, а капібара да 79 кг. Шэрсьць грубая і кучаравая. Хвост вельмі маленькі. Caviinae маюць кароткія канечнасьці і кіпцюры кароткія і вострыя або тупыя, а Dolichotinae маюць доўгія вушы і тонкія доўгія канечнасьці і кіпцюры капытападобныя на задніх канечнасьцях. У Hydrochoerinae кіпцюры амаль капытападобныя. Зубная формула: 1/1, 0/0, 1/1, 3/3 = 20 зубоў[3][2].

Гэта наземныя або паўводныя жывёлы, а Microcavia могуць лазіць па дрэвах. Грызухавыя актыўныя ўдзень і ў прыцемках. Яны выкарыстоўваюць закінутыя нары іншых жывёл або выкопваюць самі. Як правіла, яны сацыяльныя, сустракаюцца ў парах або групах. Члены гэтага сямейства могуць размнажацца круглы год. Грызухавыя ў першую чаргу вэгетарыянцы[3][2].

Сямейства грызухавыя (Caviidae)

  • падсямейства Caviinae
    • род Cavia — віды C. aperea, C. fulgida, C. intermedia, C. magna, C. patzelti, C. porcellus, C. tschudii
    • род Galea — віды G. comes, G. flavidens, G. leucoblephara, G. musteloides, G. spixii
    • род Microcavia — віды M. australis, M. jayat, M. maenas, M. niata, M. shiptoni
  • падсямейства Dolichotinae
    • род Dolichotis — від D. patagonum
    • род Pediolagus — від P. salinicola
  • падсямейства Hydrochoerinae
    • род Hydrochoerus — віды H. hydrochaeris, H. isthmius
    • род Kerodon — віды K. acrobata, K. rupestris
  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 23.10.2021 г.
  2. ^ а б в Gorog, T.; Myers, P. (2000) Caviidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 23.10.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 228. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)