Горх Фок
Горх Фок | |
Gorch Fock | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ёган Вільгельм Кінаў |
Нарадзіўся | 22 жніўня 1880 Фінкенвэрдер, Нямеччына |
Памёр | 31 траўня 1916 |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік і паэт |
Мова | нямецкая |
Значныя творы | «Плыць неабходна!» (1912) |
Горх Фок (па-нямецку: Gorch Fock), сапраўднае імя Ёган Вільгельм Кінаў (па-нямецку: Johann Wilhelm Kinau) (22 жніўня 1880, Фінкенаў, цяпер раён Гамбургу — 31 траўня 1916) — нямецкі пісьменьнік-марыніст, значная фігура нямецкай прыгодніцкай літаратуры.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і рыбака. Зь дзяцінства хацеў быць мараком, але вымушаны быў працаваць з 1904 году пісарам ў акіянскай параходнай лініі Гамбург-Амэрыка. У 15 год, пасьля школы яго паслалі вучыцца да дзядзі ў Брэмерхафэн, дзе ён павінен быў вучыцца прадпрымальніцтву. Пасьля гандлёвай школы ён працаваў канторшчыкам і бухгальтарам, а пазьней вярнуўся ў Гамбург і ўладкаваўся ў фірму па гандлі каляніяльнымі таварамі.
У гэты ж час зьявіліся ягоныя першыя творы пад псэўданімам Горх Фок. Свае апавяданьні («Шруленгіпер і Тунгенкніпер» (1911 год), «Хэйн Божы Вецер» (1911 год), «Вандроўнікі» (1914 год)) ён пісаў як літаратурнаю нямецкаю моваю, так і ніжненямецкім дыялектам. Пабачылі сьвет яго драмы: «Цылі Корс» (1914 год) і «Догербанк», а таксама зборнік «Зорка над морам» (пасьмяротна, 1918 год).
Сапраўдную вядомасьць яму прынёс напісаны ў 1912 годзе раман «Плыць неабходна!» («Seefahrt ist not!»), дзе апісана цяжкая і гераічная праца рыбакоў у далёкіх марах.
З пачаткам Першай сусьветнай вайны Ёган Кінаў пайшоў ваяваць. Ён служыў у 207-м Рэзэрвовым палку. Ваяваў у Сэрбіі і Расеі, потым у Бэйруце, удзельнічаў у бітве пад Вэрдэнам. У сакавіку 1916 году ён дамогся пераводу на флёт. Пісьменьнік трапіў на лёгкі крэйсэр «Вісбадэн». Удзельнічаў у Ютляндзкай бітве (Скагерацкі праліў), самай значнай марской бітве той вайны паміж нямецкім і ангельскім флётамі. 31 траўня «Вісбадэн» патрапіў пад абстрэл ангельскага лінейнага крэйсэра «Інвінсібл». Пісьменьнік загінуў разам з караблём і ўсёй камандай. Яго цела знайшлі ў жніўні 1916 году ў Vaderobod, на поўдзень ад Гётэборгу. Ён пахаваны на швэдзкім востраве Стэнсхольмэн разам зь іншымі нямецкімі і ангельскімі маракамі.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1910 Schullengrieper und Tungenkrieper
- 1911 Hein Godenwind
- 1913 Hamborger Janmaten
- 1913 Seefahrt ist Not! (ISBN 3-499-14148-5)
- 1914 Fahrensleute
- 1914 Cilli Cohrs (драма)
- 1914 Doggerbank (драма)
- 1914-15 War poems in Plattdüütsch
- 1918 (posthumously) Sterne überm Meer (пасьмяротныя запісы і паэмы)