Ген
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a2/DNA_transcription.png/220px-DNA_transcription.png)
Ген — структурная і функцыянальная адзінка спадчыннасьці, якая кантралюе разьвіцьцё пэўнай прыкметы або ўласьцівасьці. Сукупнасьць генаў бацькі перадаюць нашчадкам у час размнажэньня.
У цяперашні час, у малекулярнай біялёгіі ўстаноўлена, што гены — гэта ўчасткі ДНК, якія нясуць пэўную цэласную інфармацыю — пра будову адной малекулы бялку або адной малекулы РНК. Гэтыя і іншыя функцыянальныя малекулы вызначаюць разьвіцьцё, рост і функцыянаваньне арганізма.