Гайнц Мак
Гайнц Мак | |
Дата нараджэньня | 8 сакавіка 1931[1][2][3][…] (93 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптар, маляр, мастак-гравэр, фатограф, графік, кінэтычны мастак, малявальнік |
Навуковая сфэра | оп-арт[d] |
Гады дзейнасьці | 2019[5] |
Сябра ў | ZERO[d] |
Жанры | абстракцыянізм |
Плынь | абстракцыянізм |
Узнагароды | |
Гайнц Мак (па-нямецку: Heinz Mack; нар. 8 сакавіка 1931, Лёляр, Нямеччына) — мастак нямецкага паходжаньня, прадстаўнік оп-арта і кінэтычнага мастацтва.
Біяграфія і творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гайнц Мак нарадзіўся 8 сакавіка 1931 году ў Лёляры ў нямецкай зямлі Гэсэн. У 1949 годзе пераехаў у Дусэльдорф, дзе вывучаў жывапіс у Дзяржаўнай мастацкай акадэміі з 1950 па 1953 гады. Мак таксама атрымаў ступень па філязофіі ва Кёльнскім унівэрсытэце ў 1956 годзе, у тым жа годзе пачаў вывучаць праблемы руху і сьвятла. З 1956 па 1958 гады мастак распрацоўваў сьветлавыя рэльефы і сьветлавыя кінэтычныя канструкцыі — работы, зробленыя з паліраванага мэталу, які вібраваў і адлюстроўваў колеры асяродзьдзя.
Гайнц Мак распрацаваў тэорыю «дынамічных структураў», якую ўпершыню прадставіў у 1958 годзе ў падобным на маніфест эсэ «Спакой неспакою» (ням. Die Ruhe der Unruhe), апублікаваным у першым выпуску часопіса «Zero». Першая пэрсанальная выстава мастака прайшла ў Галерэі Шмэля ў Дусэльдорфе ў 1957 годзе. У 1957—1958 гадах разам з Ота Пінэ стварыў групу «Зэро», у якую ўвайшлі Гюнтэр Юкер, Іў Кляйн, Жан Тэнглі і іншыя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ RKDartists (нід.)
- ^ Heinz Mack // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ Heinz Mack // compArt database Digital Art — 2010.
- ^ ZKM Center for Art and Media Karlsruhe — 1997.
- ^ https://www.ksta.de/kultur/streit-um-sammlung-von-heinz-mack-kunstfaelschungs-skandal-oder-blosse-naivitaet--33474478