Перайсьці да зьместу

Вількамір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вількамір
лет. Ukmergė
Рынак
Рынак
Герб Вількаміру Сьцяг Вількаміру
Першыя згадкі: 1225
Места з: 1486
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Вількамірскі
Староства: Вількамірскае мескае
Плошча: 82,4 км²
Вышыня: 64 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць:  21 226 чал.
шчыльнасьць: 257,6 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-20001
Геаграфічныя каардынаты: 55°15′0″ пн. ш. 24°46′0″ у. д. / 55.25° пн. ш. 24.76667° у. д. / 55.25; 24.76667Каардынаты: 55°15′0″ пн. ш. 24°46′0″ у. д. / 55.25° пн. ш. 24.76667° у. д. / 55.25; 24.76667
Вількамір на мапе Летувы
Вількамір
Вількамір
Вількамір
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ukmerge.lt/

Вількамі́р (лет. Ukmergė) — места ў Летуве, на рацэ Сьвятой. Адміністрацыйны цэнтар Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцва на 2017 год — 21 226 чалавек. Знаходзіцца за 60 км на паўночны захад ад Вільні.

Вількамір — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (разглядаецца як частка Аўкштоты[1]), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на мяжы з гістарычнай Жамойцю[2].

Мовазнаўца Язэп Лёсік зьвязваў назву места з племем вількаў (вільцаў), ці велетаў, іначай званых люцічамі[3]. Ад люцічаў назву Вількаміру выводзіў яшчэ ў 1847 годзе чэскі гісторык і этнограф Павал Шафарык і тлумачыў яе як «мір або край ваўкоў»[4]. Гісторык Павал Урбан зазначае, што «Вількамір — чыста славянскі назоў і азначае або „Логава ваўкоў“, або, як дапускаюць некаторыя гісторыкі, „горад“ славянскага племя Вільцаў-Люцічаў-Ліцьвіноў»[5].

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Вількамір ёсьць літуанізаваным германскім антрапонімам. Ён зьвяртае ўвагу на тое, што гоцкае vulfs 'воўк' пасьлядоўна перакладалася ў літоўскіх уласных назвах. Такім парадкам, імю Вількамір адпавядае засьведчанае ў VIII ст. германскае імя Wolfmar, якое таксама сустракаецца ў формах Vulmar, Wolmar, Vulmir[6].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: у Вилкомеры (29 лістапада 1538 году)[7]; Вилкомере… Вилкомире (1553 год)[8]; Волкомирою назвал… в Волкомире… о Волкомиру… Волкомирь (Хроніка літоўская і жамойцкая)[9]; Wiłkomir (Хроніка Быхаўца)[10].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Вількамірскі замак датуецца 1225 годам, але археалягічныя дасьледаваньні сьведчаць пра існаваньне паселішча ўжо ў Х ст. У 1333, 1365, 1378, 1386 і 1391 гадох замак руйнаваўся крыжакамі. Крыжацкія набегі скончыліся толькі па Грунвальдзкай бітве. З 1385 году ўпамінаецца як цэнтар воласьці. У 1387 годзе ў Вількаміры збудавалі касьцёл і заснавалі каталіцкую парафію. З канца XIV ст. упамінаецца Вількамірскі павет[11]. Горад (замак) значыцца ў Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх, складзеным у канцы XIV стагодзьдзя[12]. 1 верасьня 1435 году тут адбылася буйная бітва паміж войскамі Жыгімонта Кейстутавіча і Сьвідрыгайлы, якая скончылася паразай апошняга. У ХV ст. у Вількаміры збудавалі сядзібу княскага старосты.

У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў і Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) Вількамір значна пацярпеў. Паводле маскоўскага дакумэнта 1660 году, ваяводу Кірыла Хлопава(ru) накіравалі да Міхала Казімера Паца «в Жмойдь к Паце на Святую Реку в местечко Волкомир»[13]. Таксама паводле маскоўскага дакумэнта 1705 году, напісанага ў Віцебску, «шли Шведы в Жмуйды, в Велькомир и в Росени»[14].

У 1792 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Вількаміру Магдэбурскае права і мескі герб.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вількамір апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскай губэрні. У вайна 1812 годуу пад Вількамірам адбылася бітва паміж расейскім і францускім войскамі. У час вызвольнага паўстаньня ў 1830 годзе места на некалькі месяцаў вызвалі з-пад расейскага панаваньня. У 1843 годзе Вількамір увайшоў у склад Ковенскай губэрні. Жыхары места актыўна ўдзельнічалі ў нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў. У 1876 годзе ў Вількаміры збудавалі запалкавую фабрыка. У гэты час у ваколіцах места нарадзіўся адзін зь першых летувіскіх прэзыдэнтаў Антанас Сьмятона. У 1882 годзе ў Вількаміры адкрылася друкарня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вількамір занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Вількамір апынуўся ў складзе Летувы. Таго ж году места на пэўны час захапілі бальшавікі. У міжваенны час у Вількаміры выдавалася пяць газэт, працавала электрастанцыя і некалькі невялікіх прадпрыемстваў.

Па ўваходжаньні Летувы ў склад СССР Вількамір трапіў у памежную зону, якую 22 чэрвеня 1941 году занялі войскі Трэцяга Райху. Нацысты з дапамогай летувіскай паліцыі забілі 10 тыс. чалавек габрэйскага насельніцтва. У 1944 годзе Вількамір значна зруйнавалі ў выніку савецкіх і нямецкіх бамбардаваньняў.

У 1964 годзе ў навакольлі Вількаміру на загад Мікіты Хрушчова ўсталявалі атамныя ракеты SS-4 і R-12 Дзьвіна. Атамную вайсковую базу закрылі ў 1987 годзе, па падпісаньні дамовы паміж СССР і ЗША з атамнай зброі.

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 6770 чал.; 1889 год — 16 559 чал. (8898 муж. і 7661 жан.); 1891 год — 16 448 чал. (8788 муж. і 7660 жан.)[15]; 1897 год — 13 532 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1990 год — 31 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2017 год — 21 226 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Замчышча
  • Касьцёл Сьвятой Барбары
  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1820)
  • Малельня стараверская (пачатак XX ст.)
  • Могілкі: старыя каталіцкія; старыя праваслаўныя
  • Паштовая станцыя
  • Сынагога
  • Царква Сьвятой Тройцы (1860-я; мураўёўка, цяпер касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы)
  • Царква Ўвасрасеньня Хрыстова (1873)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Замак
  1. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 37.
  2. ^ Варонін В. Рака Бярэзіна як мяжа паміж «Руссю» і «Літвой» // Беларускі Гістарычны Агляд. Т. 13 (2006). Сш. 2.
  3. ^ Літва і ліцвіны — хто і адкуль?, Наша Ніва, 23 лістапада 2016 г.
  4. ^ Шафарик П. И. Славянския древности. Т. 1. — Москва, 1847. С. 349.
  5. ^ Урбан П. Пра нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага й гістарычны тэрмін «Літва» // Запісы. № 3 (9), 1964. С. 35—90.
  6. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 165.
  7. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 95.
  8. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 166, 170.
  9. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 16—18.
  10. ^ ПСРЛ. Т. 17. — СПб., 1907. С. 476.
  11. ^ Грынявецкі В. Вількамір // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 440.
  12. ^ Зайкоўскі Э. Літва гістарычная // Наша Слова. № 26 (917) 1 ліпеня 2009 г., № 27 (918) 8 ліпеня 2009 г.
  13. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской Академией наук. Т. 3. — СПб., 1901. С. 110.
  14. ^ Письма к государю императору Петру Великому от генерал-фельдмаршала, тайного советника малтийского, с. апостола Андрея, Белого орла и прусского ордена кавалера, графа Бориса Петровича Шереметева. Ч. 1. — Москва, 1778. С. 255.
  15. ^ Krzywicki J. Wiłkomierz // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 535.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]