Візавая палітыка Беларусі
Выгляд
Грамадзяне 17 дзяржаваў могуць наведваць Рэспубліку Беларусь бязь візы.
19 ліпеня 2024 году ўрад Беларусі ўвёў бязьвізавы ўезд на 30 дзён для грамадзянаў 35 дзяржаваў Эўропы. Адпаведны парадак увялі да 31 сьнежня 2024 году для грамадзянаў такіх дзяржаваў, як: Аўстрыя, Андора, Баўгарыя, Бэльгія, Босьнія і Герцагавіна, Ватыкан, Вялікабрытанія, Вугоршчына, Гішпанія, Грэцыя, Данія, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Кіпр, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Мальта, Манака, Нарвэгія, Нідэрлянды, Нямеччына, Партугалія, Паўночная Македонія, Румынія, Сан-Марына, Славаччына, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Швайцарыя, Швэцыя і Эстонія[1].
Краіны й тэрыторыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віза не патрабуецца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Краіна | Тэрмін бязьвізавага знаходжаньня/Заўвага |
---|---|
Азэрбайджан | Неабмежавана |
Армэнія | Неабмежавана |
Вэнэсуэла | 90 дзён |
Грузія | Неабмежавана |
Казахстан | Неабмежавана |
Катар | 30 дзён |
Куба | 30 дзён |
Кыргыстан | Неабмежавана |
Малдова | Неабмежавана |
Манголія | пры наяўнасьці прыватнага альбо турыстычнага дакумэнту |
Паўночная Македонія | пры наяўнасьці прыватнага альбо турыстычнага ваўчэру |
Расея | Неабмежавана |
Сэрбія | 30 дзён |
Таджыкістан | Неабмежавана |
Узбэкістан | Неабмежавана |
Украіна | 90 дзён |
Чарнагорыя | пры наяўнасьці прыватнага альбо турыстычнага ваўчэру |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Заява МЗС Беларусі аб усталяваньні часовага бязьвізавага ўезду для грамадзян 35 эўрапейскіх дзяржаў // Міністэрства замежных справаў Беларусі, 19 ліпеня 2024 г. Праверана 20 ліпеня 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |