Вячэрніца малая
Вячэрніца малая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Атрад | Рукакрылыя |
Сямейства | Вечарнікавыя |
Род | Вячэрніца (Nyctalus) |
Від | Вячэрніца малая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Nyctalus leisleri (Kuhl, 1817) | |
Арэал | |
Арэал | |
Вячэрніца малая (Nyctalus leisleri) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (гладканосых[1]).
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела 68–113 мм[1][2], размах крылаў 26–33 см, вага 11–20 г. Шэрсьць доўгая. Верх цёмна-рыжа-карычневы. Ніз сьветла-карычневы. Крылы цёмныя. Твар, вушы і перапонкі крылаў ад цёмна-карычневага да чорнага. Вушы кароткія, круглявыя, крылы доўгія і вузкія. Хвост кароткі і ледзь выступае за перапонку.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Эўропе, Міжземнамор'і і Гімалаях (Азэрбайджан, Альбанія, Альжыр, Андора, Армэнія, Аўстрыя, Аўганістан, Беларусь, Бэльгія, Баўгарыя, Босьнія і Герцагавіна, Вугоршчына, Вялікабрытанія, Грэцыя, Грузія, Індыя, Іран, Ірляндыя, Гішпанія (укл. Канарскія астравы), Італія, Казахстан, Кітай, Латвія, Лібія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксэмбург, Малдова, Марока, Нідэрлянды, Нямеччына, Пакістан, Партугалія (укл. Мадэйра), Паўночная Македонія, Польшча, Расея, Румынія, Сэрбія, Славаччына, Славенія, Турэччына, Украіна, Францыя (укл. Корсыка), Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швайцарыя, Швэцыя).
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здабывае ежу ў лясах, на пашах і ў рачных далінах, дзе сілкуецца мухамі (у тым ліку камарамі), лускакрылымі і цьвердакрылымі. Nyctalus leisleri зьвязаны са старымі дрэвамі; яны таксама сьпяць ў будынках і скрынях для кажаноў. Дзіцячыя калёніі ўтрымліваюць 20–50 саміцаў, часам да 1000. Узімку Nyctalus leisleri упадае ў сьпячку ў асноўным у дуплах дрэў, а зрэдку ў падземных месцах або будынках, часта вялікімі групамі.
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Курскоў А. Малая вячэрніца Чырвоная кніга Беларусі Праверана 30 жніўня 2024 г.
- ^ Zera S. (2004) Nyctalus leisleri (анг.) Animal Diversity Web Праверана 30 жніўня 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Juste, J. & Paunović, M. 2016. Nyctalus leisleri. The IUCN (анг.)
- Zera, S. 2004. Nyctalus leisleri. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |