Перайсьці да зьместу

Вечарнікавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вечарнікавыя
Вечарнік сьценны Vespertilio murinus — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадРукакрылыя (Chiroptera)
СямействаВечарнікавыя
Бінамінальная намэнклятура
Vespertilionidae
Gray, 1821

Вечарнікавыя (Vespertilionidae) — сямейства клясы сысуноў, што ўключае понад 460 відаў[1]. Яны распаўсюджаныя па ўсім сьвеце, на ўсіх кантынэнтах, акрамя Антарктыды. Назва Vespertilionidae абавязана роду Vespertilio — «кажан», што паходзіць ад лацінскага тэрміна vesper, што азначае «вечар». Вечарнікавыя насяляюць самыя розныя месца пражываньня; ад трапічных да ўмераных рэгіёнаў; яны аддаюць перавагу лясістым альбо адкрытым ландшафтам, некаторыя могуць быць знойдзеныя ў пустэльнях[2].

Марфалагічныя асаблівасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць відаў адносна невялікія, але могуць вар’іравацца ад 30 да 130 мм у даўжыню і вагой ад 40 да 80 г. Большасьць вечарнікавых мае чорны, карычневы або шэры колер цела зьверху, з ніжняй паверхняй больш бледнай. Аднак некалькі відаў, асабліва з роду Kerivoula, вядомыя сваімі яркімі, кантраснымі каляровымі ўзорамі. Плоцевы дымарфізм прысутнічае ў многіх відаў; у гэтых выпадках адрозненьні ў памерах звычайна не рэзкія, але самкі заўсёды большыя, чым самцы[2].

Вечарнікавыя лётаюць і актыўныя ў першую чаргу ноччу, днём разьмяшчаюцца ў самых розных месцах — пячоры, шахты, тунэлі, памяшканьня чалавека, дрэвы. Сацыяльнасьць вагаецца ад цалкам адзіночных відаў да каланіяльных відаў. Вечарнікавыя сілкуюцца ў першую чаргу вусякамі і іншымі дробнымі суставаногімі. Аднак некаторыя віды, напрыклад, кажаны паўднёвага захаду ЗША, палююць на скарпіёнаў і іншую буйную здабыч. Вядома, што некаторыя віды, якія належаць да роду Myotis, ядуць рыбу з Каліфарнійскага заліва, палююць на крэветак і дробных марскіх рыб. Драпежныя птушкі і сысуны, а таксама змеі могуць паляваць на вечарнікавых. Гэтыя жывёлы звычайна жывуць у дзікай прыродзе каля 4–6 гадоў, але некаторыя жывуць значна даўжэй, напрыклад, некаторыя віды Myotis жывуць значна больш за дваццаць гадоў. Палонныя асобіны часьцей дасягаюць адзнакі ў два дзесяцігоддзі[2].

Вечарнікавыя (Vespertilionidae)[1]

  • роды: Antrozous, Arielulus, Baeodon, Barbastella, Bauerus, Chalinolobus, Corynorhinus, Eptesicus, Euderma, Eudiscopus, Falsistrellus, Glauconycteris, Glischropus, Harpiocephalus, Harpiola, Hesperoptenus, Histiotus, Hypsugo, Ia, Idionycteris, Kerivoula, Laephotis, Lasionycteris, Lasiurus, Mimetillus, Murina, Myotis, Neoromicia, Nyctalus, Nycticeinops, Nycticeius, Nyctophilus, Otonycteris, Parastrellus, Perimyotis, Pharotis, Philetor, Phoniscus, Pipistrellus, Plecotus, Rhogeessa, Rhyneptesicus, Scoteanax, Scotoecus, Scotomanes, Scotophilus, Scotorepens, Scotozous, Submyotodon, Thainycteris, Tylonycteris, Vespadelus, Vespertilio
  1. ^ а б Vespertilionidae family / IUCN Red List of Threatened Species
  2. ^ а б в Birkett, K.; K. Weidman and Y. Woo (2014) Vespertilionidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 04.04.2021 г.