Валянсьен
Валянсьен | |||||
франц. Valenciennes | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 693 | ||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | О-дэ-Франс | ||||
Дэпартамэнт: | Нор | ||||
Кіраўнік: | Laurent Degallaix[d] | ||||
Плошча: | 13,84 км² | ||||
Вышыня: | 42 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 42 851 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3096,17 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 59300 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°21′29″ пн. ш. 3°31′24″ у. д. / 50.35806° пн. ш. 3.52333° у. д.Каардынаты: 50°21′29″ пн. ш. 3°31′24″ у. д. / 50.35806° пн. ш. 3.52333° у. д. | ||||
Валянсьен | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.valenciennes.fr/ |
Валянсьен (па-француску: Valenciennes, па-пікардзку: Valinsien, па-нідэрляндзку: Valencijn) — горад у Францыі, супрэфэктура дэпартамэнту Нору ў рэгіёне О-дэ-Франсе (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале). Насельніцтва гораду на 2013 год складала 42 851 чалавек.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валянсьен разьмешчаны на беразе ракі Шэльды, за 52 кілямэтры на паўднёвы ўсход ад Лілю, і за 200 кілямэтраў на паўночны захад ад Парыжу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад упершыню згадваецца ў 693 годзе ў адным з дакумэнтаў Хлёдвіга II. У 843 годзе па Вэрдэнскай дамове вызначаны статус Валянсьену як нэўтральнага гораду паміж Нэйстрыяй і Аўстразіяй. У IX стагодзьдзі горад, як і ўсе навакольныя тэрыторыі, быў заваяваны нарманамі, а ў 923 годзе стаў часткай герцагства Ніжняя Лятарынгія, які ўваходзіў у склад Сьвятой Рымскай імпэрыі. Валянсьен хутка разьвіваўся, стаўшы цэнтрам адной з памежных марак імпэрыі.
У 1008 годзе па Эўропе пракацілася эпідэмія чумы. Паводле мясцовым паданьням Дзева Марыя ўстанавіла вакол Валянсьена кардон, які абараніў горад ад эпідэміі. З гэтага часу кожны год жыхары Валянсьену праходзяць па крузе працягласьцю 14 км вакол гораду, гэтак званаму шляху Сьвятога кардона. У XIV стагодзьдзі Альбэрт Баварскі пабудаваў у горадзе Вежу Дадэн, у якой быў усталяваны звон, які да гэтага часу штодня б’е ў гонар Дзевы Марыі Сьвятога кардона.
У Сярэднявеччы Валянсьен быў квітнеючым цэнтрам графства Эно. Пасьля 1433 году горадам валодалі Філіп III Добры і ягоныя спадчыньнікі, спачатку з Бургундзкай дынастыі, а потым з Габсбургаў. У 1560-я гады Валянсьен стаў адным з цэнтраў кальвінізма й супраціву прыгнёту пратэстантаў у Гішпанскіх Нідэрляндах. Пасьля жорсткай барацьбы ў 1570 годзе войска герцага Алясандра Фарнэзэ захапіла горад і зладзіла масавы гвалт пратэстантаў.
Францускія каралі пачынаючы з Людовіка XI не аднойчы спрабавалі авалодаць горадам. У 1656 годзе ў ходзе бітвы ля Валянсьена гішпанская армія пад камандаваньнем прынца Хуана Аўстрыйскага разграміла французаў. Толькі ў 1677 годзе Людовік XIV дамогся захопу гораду. Па ўмовах Нэймэгенскай дамовы 1678 году тэрыторыя былога графства Эно было падзелена паміж Францыяй і Габсбургамі, і ягоная паўднёвая частка, у тым ліку і Валянсьен, адышла да Францыі, пасьля чаго горад быў значна ўмацаваны Сэбастыянам Вабанам. Горад стаў адным з найважнейшых фарпостаў на паўночным усходзе Францыі.
У 1793 годзе падчас вайны першай кааліцыі супраць рэвалюцыйнай Францыі горад быў абложаны, а француская ўлада скачавана. Француская армія адваявала яго толькі ў жніўні 1794 году. У 1890 годзе Валянсьен страціў статус крэпасьці, і ягоныя магутныя прыгонныя сьцены былі разбураныя. У 1900 годзе горад быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна.
Падчас абедзьвюх сусьветных войнаў горад быў разбураны, ягоная цэнтральная частка была адбудавана зноўку пасьля Другой сусьветнай вайны.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Музэй вытанчаных мастацтваў захоўвае працы як выхадцаў гораду, як то Антуан Вато, Жан-Батыст Карпо, гэтак і іншых флямандзкіх мастакоў, як то Пітэр Паўль Рубэнс, Антаніс ван Дэйк.
- Некалькі гатычных цэркваў (найстарэйшая — францысканская, асьвечана ў 1233 годзе) і вежа Дадэн (XIV стагодзьдзе).
- «Гішпанскі асабняк» XVI стагодзьдзя, г. з. бібліятэка езуітаў таго ж часу (нядаўна адрэстаўравана) і шпіталь Эно часоў Людовіка XV.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Філіпа Гэнэгаў — каралева Ангельшчыны (у XIV стагодзьдзі)
- Антуан Вато — францускі мастак
- П’ер Рышар — францускі кінаактор-комік і рэжысэр
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Обуда, Вугоршчына
- Шальгатар’ян, Вугоршчына
- Мэдўэй, Вялікабрытанія
- Агрыджэнта, Італія
- Ічань, Кітай
- Дурэн, Нямеччына
- Глівіцы, Польшча
- Масква, Расея
- Нака, Швэцыя
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валянсьен — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў